Эканоміка33

Беларускія крыптабанкі будуць апераваць 26 крыптавалютамі

Ім дазволяць 11 аперацый.

Фота: Paul Yeung / Bloomberg via Getty Images

Беларускія крыптабанкі будуць апераваць 26 крыптавалютамі. Пра гэта сёння заявіў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр Ягораў.

«Што да валют, парадку… здаецца, 26 валют вызначана. Найбольш папулярныя — біткойн, эфір, тон, салана, кардана. Яны ўключаны ў пералік крыптавалют, якія можна выкарыстоўваць, уключаны і стэйблкойны. Гэта і USDT, і USDC. Адпаведна, пакуль мы бачым гэтыя 26 валют», — сказаў Аляксандр Ягораў.

Ён таксама паведаміў, што крыптабанкам дазволяць 11 аперацый.

«Пачынаючы ад крыптаўкладу, крыптакрэдыту, закладу крыпты, аперацый стэйкінгу, калі ты перадаеш сваю крыпту, і яна ўдзельнічае ў стварэнні новай крыпты, за што атрымліваеш узнагароду, магчымасці аперацый па перадачы крыпты, гэта значыць трансфер ад адной фізічнай або юрыдычнай асобы іншай фізічнай або юрыдычнай асобе, прадугледжана магчымасць выпуску ўласных токенаў крыптабанкамі. Ну і, зразумела, аперацыі абмену, кастадыяльнага захоўвання — гэта, па сутнасці, калі чалавек перадае сваю крыпту на давернае захоўванне банку», — сказаў ён.

Каментары3

  • Indrid Cold
    23.04.2026
    Гэта канец беларускай банкаўскай сістэмы.
  • Pradugled
    23.04.2026
    Ок, навошта гэта ўсё, калі кожны можа спампаваць/купіць гаманец і рабіць усё тое ж самае без дзяржавы? ;)
    Ну хіба трэба хутка адмыць вялікую сумму сумнеўнага/крымінальнага паходжання ў крыпце і атрымаць “чысты” нал.
    Віншую, лука пераўтворвае беларусь у аффшор для махляроў, педафілаў і наркабаронаў
  • Алкаш
    23.04.2026
    У меня тут случай был, ептить, звоню в банк, а трубку снимают в прачечной. Чудеса какие то

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць