Нерухомасць44

У элітнай вёсцы Лапаравічы пад Мінскам прадаюць дом за $2,1 мільёна. Бонусам зорныя суседзі — Домрачава і Глеб

Гаспадар — дзялок, блізкі да Віктара Шэймана.

Тут і далей фота з сайта r.onliner.by

Двухпавярховы дом плошчай 500 квадратаў будавалі згодна з трэндамі 2019 года — «ціхая раскоша» як яна ёсць.

На першым паверсе — гасціная. Шчодрае святло нават у самы пахмурны дзень тут забяспечваюць вялізарныя вокны (вышыня іх больш за 3,2 метра).

Дызайнеры, якія працавалі над праектам, граматна прадумалі, як разбіць 150‑метровую прастору на функцыянальныя зоны: гасціную, кухню ды сталовую. На першым жа паверсе знаходзіцца і працоўны кабінет.

Сцены, што імітуюць халодны бетон і скальную пароду, выступаюць нейтральным фонам для яркай мяккай мэблі.

На другім паверсе 40‑метровы хол злучае тры спальні. Па здымках можна пабачыць, што адна з іх адводзілася пад дзіцячы пакой. Мэблі тут няшмат, таму будучы ўласнік мае магчымасць набыць усё пад уласны густ.

Але галоўная фішачка другога паверха — пакой, які можна выкарыстоўваць ці як зімні сад, ці як уласную трэнажорную залу. Адтуль адкрываецца шыкоўны від на Мінскае мора.

Плошча самога ўчастка — 15 сотак. Над ім папрацаваў ландшафтны дызайнер. Тут можна пабачыць рэдкія насаджэнні. Асаблівай увагі заслугоўвае спа-зона з барбекю і ацяпляным кампазітным басейнам.

Просяць за такую вілу $2,1 мільёна. Невідавочны бонус — зорная кампанія суседзяў. Побач нерухомасць маюць алімпійскія чэмпіёны Дар’я Домрачава і Сяргей Новікаў, старшыня Беларускай федэрацыі біятлона Андрыян Цыбульскі, а таксама футбалісты — легенда барысаўскага БАТЭ Віталь Радзівонаў, трэнер зборнай Беларусі Віктар Ганчарэнка і найлепшы футбаліст у гісторыі Беларусі Аляксандр Глеб.

А вось сам гаспадар — непублічная персона. Па інфармацыі Belpol, гэта 34‑гадовы Юрый Крук. Ён дырэктар Міжрэгіянальнага драбільна-сарціровачнага завода, заснавальніца якога — маладая жонка Віктара Шэймана.

У сярэдзіне 2010‑х Крука схапіў ГУБАЗіК. Яму інкрымінавалі вымагальніцтва, прымус да выплаты пазык, а таксама наркотыкі. Але ў выніку хлопец атрымаў усяго 2 гады «хіміі».

Як Крук трапіў на вуліцу Спартыўную ў Лапаравічах пасярод элітных спартсменаў, незразумела.

Каментары4

  • Санта Бэрримор
    13.04.2026
    Глеб и Домрачева? Эталон приспособленчества в Палате мер и весов. Ни морали, ни нравственности.
  • Чел
    13.04.2026
    Интересно как можно спать в спортзале? Кроватка в углу на краю поля. Я б не смог. Постоянное ощущение, что ты в фойе на вокзале и скоро объявят твой поезд.
  • Ыван
    14.04.2026
    Домрачева и Глеб это скорее минус.

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень12

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць