Грамадства

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

У Мінску на бульвары, які носіць імя Уладзіміра Мулявіна, плануецца адкрыць незвычайную «музычную лаўку» ў памяць пра легендарнага артыста — заснавальніка і мастацкага кіраўніка вядомага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры», піша БелТА.

Уладзімір Мулявін

Новы памятны аб’ект з’явіцца побач са скульптурнай кампазіцыяй на бульвары ў сталіцы.

Адкрыццё лаўкі запланавана на 3 ліпеня, у афіцыйны Дзень незалежнасці. Яе асаблівасць у тым, што яна будзе «музычнай»: калі на яе прысесці, можна будзе пачуць некалькі песень.

Паводле задумкі, будуць гучаць тры кампазіцыі. Сярод іх — «Улица без конца», у якой ёсць сімвалічны радок пра тое, што вуліцы называюць імёнамі людзей. Таксама прагучаць дзве песні, прысвечаныя жанчынам у жыцці Мулявіна — «Чырвоная ружа» і «Завушніцы».

Старэйшая дачка музыканта Марына Мулявіна адзначыла, што любая ініцыятыва, звязаная з памяццю пра бацьку, для сям’і мае асаблівае значэнне і дапамагае захоўваць яго спадчыну жывой.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект19

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве працуюць расійскія рэтранслятары «шахедаў»6

«Прылёт быў проста ў акно». У Кіеве падчас варожай атакі загінула 26‑гадовая работніца банка2

Партнёрка і маці чатырох дзяцей Ілана Маска заявіла пра расставанне3

Твару брэсцкага ДФР так і не далі палкоўніка. І адправілі ідэолагам у кацельню5

Беларускі шахматыст Дзяніс Лазавік упершыню ўвайшоў у топ-100 сусветнага рэйтынгу4

Памёр Анатоль Кашпіроўскі11

«Праваслаўныя актывісты» данеслі на Макса Каржа ў Генпракуратуру Расіі з-за радкоў «И не нужна война, не нужна она»24

Рыжанкоў: Для сустрэчы Лукашэнкі і Трампа робяцца адпаведныя крокі3

Генпракурор ААЭ: Другі пілот рэйса FlyDubai напаў на капітана, выкарыстоўваючы аварыйную сякеру

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект19

Каля плошчы Бангалор у Мінску вырас яшчэ адзін звышсакрэтны аб’ект

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць