Музыка44

Перавыдалі на вініле рок-оперу «Песняроў» на словы Купалы

Выйшла новая грампласцінка з рок-операй «Гусляр» у выкананні беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля «Песняры», паведаміла легендарная расійская фірма гуказапісу «Мелодыя».

Асновай для твора стала паэма Янкі Купалы «Курган»: музыку да яе напісаў Ігар Лучанок, а аранжыроўку зрабіў Уладзімір Мулявін. Запіс рок-оперы быў здзейснены ў 1979 годзе, гукааператарам выступіў Рафаіл Рагімаў.

Пры перавыданні на фірме правялі рэмастэрынг і рэстаўрацыю гуку, якімі займаўся Максім Піліпаў. Матрыцы для пласцінак вырабляліся з арыгінальных аналагавых майстар-стужак. Анатацыю падрыхтаваў Дзяніс Баярынаў, а ў выданне ўключылі поўны тэкст лібрэта на беларускай і рускай мовах.

У свой час дзеля гэтага праекта «Песняры» значна пашырылі інструментальны склад: дадалі духавыя і струнныя інструменты, а таксама дадатковую рытм-секцыю. У музыцы традыцыйныя беларускія інструменты, такія як цымбалы і жалейка, спалучаюцца з арганам Хамонда і сінтэзатарам Moog, а гуслі галоўнага героя перададзеныя гукам акустычнай гітары з эфектам флэнджара, што на той час было наватарскім рашэннем.

Каментары4

  • ramiynik
    04.02.2026
    А можа хто ведае як купіць?
  • Незразумелы дызайн
    04.02.2026
    Як быццам Гусьляр, Янка Купала, а надпіс па-расейску. Дабілі мову, культуру.
  • Беларус
    05.02.2026
    Незразумелы дызайн, Гэта ж у Расіі выдалі.

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць