Грамадства1111

Лукашэнка расказаў, як асабіста адраджаў ансамбль «Песняры»

Аляксандр Лукашэнка 25 жніўня на сустрэчы з губернатарам Валагодскай вобласці Расіі Георгіем Філімонавым заявіў, што менавіта ён «у перыяд уздыму нацыяналізму» асабіста займаўся «адраджэннем» ансамбля «Песняры» і вяртаў Мулявіна на сцэну.

Сваю сустрэчу з кіраўніком Валагодскай вобласці Лукашэнка пачаў са згадкі вядомай песні «Песняроў» — «Волагда».

«У тым ліку і дзякуючы расійска-беларускаму, можна сказаць, калектыву «Песняры» вы сталі самымі пазнавальнымі і блізкімі для Беларусі людзьмі», — сказаў Лукашэнка.

Ён расказаў, што асабіста займаўся вядомым калектывам. 

«Давялося адраджаць гэты калектыў. Пра гэта мала хто цяпер кажа. Але ў часы буйнога нацыяналізму ў Беларусі (а ўсё ж такі ён у нас панаваў некалькі гадоў, пару гадоў да абрання) ад усяго рускага, расійскага тут спрабавалі адмовіцца некаторыя. Адмовіліся і [спрабавалі] прымусіць грамадства. Але, як бачыце, грамадства не прыняло гэты пасыл», — сказаў ён.

Лукашэнка распавёў, што ў пачатку свайго кіравання сустракаўся з удзельнікамі калектыву, быў добра знаёмы з Уладзімірам Мулявіным, які ў той няпросты творчы перыяд, паводле Лукашэнкі, вельмі прасіў дапамагчы вярнуцца на сцэну.

«Канечне, мы зрабілі ўсё, каб «Песняры» вярнуліся», — сказаў Лукашэнка.

Каментары11

  • Трепло и только
    25.08.2025
    Они вернулись на сцену? Ну и где шлягеры? Возродил он. Трепло.
  • Сымон
    25.08.2025
    Дзед-брахун - ён яшчэ і прадзюсер. А Мулявін не інакш рыдаў на ягоным плячы
  • Рагозін казаў што Незалежнай Беларусі будзе месца ТОЛЬКІ ў ix ІМПЕРСКІМ Фальклорным музе
    25.08.2025
    наш Дыктатар кажа маскавітам тое што яны жадаюць чуць, Рагозін казаў што Незалежнай Беларусі будзе месца ТОЛЬКІ ў ix ІМПЕРСКІМ Фальклорным музеі... Я працую за мяжой з шоўбізам, магу Верасы "адрадзіць" , значна танней чым Саша зрабіў з песнярамі , няхай яго яго адміністрацыя тут кантакты пакіне я напішу , ў пратэстах не ўдзельнічаў, усё задавальняе )))

Цяпер чытаюць

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV трапіў у спіс самых стыльных людзей свету па версіі вядомага амерыканскага часопіса1

Беларускіх добраахвотнікаў могуць звольніць з украінскага войска, бо яны не могуць аднавіць беларускія пашпарты6

Яшчэ 20 тысяч камер відэаназірання паставяць у дварах Мінска9

Падпольшчыца, якая падклала бомбу пад машыну падпалкоўніка ў Пецярбургу, здолела пакінуць Расію7

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю33

Беларускія зубры, якіх узімку прывезлі ў Башкартастан, за тыдзень абраслі доўгай поўсцю

Памёр кароль Нарвегіі Харальд V1

Дзмітрый Шэпелеў змяніў жыццё — хоча вучыць іншых на досведзе сваіх скандалаў4

Генадзь Бураўкін. Як страціўшы пасаду, зберагчы гонар4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале9

«Кайлас, я іду». Што за беларуска знікла ў жудасным селі ў Непале

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць