Грамадства44

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы

У пятніцу, 12 чэрвеня, у школах і гімназіях пачаўся прыём дакументаў ад бацькоў будучых першакласнікаў. Для падачы заявак у школу №2 у в. Копішча (Новая Баравая) бацькі пачалі займаць чаргу за некалькі дзён, а пераклічку праводзілі кожныя тры гадзіны, піша Onliner.by.

— Яшчэ ў сераду вечарам пад школай №2 пачалі фармаваць спісы для падачы заяў на паступленне ў 1‑ы клас, — кажа Марынa, мама будучай першакласніцы (імя зменена). — Да гэтага на сходзе нам сказалі, што возьмуць у школу не ўсіх, а толькі 215 чалавек, у падоўжанку яшчэ менш — 200. Астатніх будуць накіроўваць у Бараўляны ці кудысьці яшчэ.

Як патлумачыла чытачка, у 1‑й школе такога ажыятажу не назіралася, бо за ёй замацавана не так шмат адрасоў сярод жыхароў мікрараёна. «Амаль уся «Новая Баравая» пайшла ў 2‑ю школу», — кажа мама.

Бацькі, якія хацелі быць упэўненымі, што дзіця пойдзе ў школу недалёка ад дома, пачалі ствараць спісы.

Як піcала «Мінская праўда», кожныя тры гадзіны каля школы збіраліся каля 150 чалавек. У апошні дзень дзяжурства павінна было быць кругласутачным. На адну з перапісак прыехаў начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама Мікалай Башко. Бацькам прапанавалі дзяжурыць ля сцен школы, але не поўным складам, а «арганізаванымі групамі».

«Да раніцы збярэцеся ўсе разам і будзеце расказваць іншым бацькам, што вы занялі чаргу і перад вамі больш за 100 чалавек», — прапанаваў Мікалай Башко.

А 8‑й раніцы 12 чэрвеня каля сцен школы ўжо стаяла вялізная чарга. Яна пачыналася на вуліцы, а камісія прымала дакументы не ў кабінетах, а ў спартыўнай зале. Дырэктарка школы заявіла, што сёлета адміністрацыя прыме 275 заявак, а падоўжанкай забяспечыць 230 дзяцей.

Пра тое, колькі ў выніку было прынята ахвочых на гэтыя месцы, у матэрыяле не паведамляецца.

«Прастаяла ў чарзе больш за сем гадзін»

Чытачка расказала, што ў яе не было магчымасці адзначацца ў спісах загадзя. Яна прыйшла да сцен школы а 9 раніцы 12 чэрвеня і была ўжо «22..-й» па ліку, то-бок павінна была прапусціць больш за 200 чалавек.

— Калі раніцай у чарзе я размаўляла з людзьмі, яны казалі, што некаторыя нават начавалі пад школай. Спачатку дамовіліся адзначацца кожную гадзіну, але потым вырашылі, што кожныя тры, — сцвярджае чытачка. Марынa падала дакументы сёння а 15:45, то бок прастаяла ў чарзе больш за сем гадзін. Кажа, што за ёй яшчэ былі людзі — «каля 15—20 чалавек».

— Ці ўсім удалося запісаць дзіця, хто хацеў?

— Пакуль незразумела, кажуць рознае. Асабіста нам пакуль нічога не сказалі, ніякіх прагнозаў і абяцанняў. Тут пытанне не толькі ў траплянні ў школу згодна з рэгістрацыяй, але і ў падоўжанцы. Застацца без яе мы не можам, бо абое працуем і ёсць яшчэ адно дзіця, якое ходзіць у садок. Калі не трапім у групу падоўжанага дня, то застаецца толькі звальняцца, каб забіраць дзіця са школы а 12. У падоўжанку я была 190‑я ў чарзе, але туды ёсць ільготныя катэгорыі, якія могуць прыйсці да канца жніўня…

На сайце школы апублікаваныя лічбы набору — 215 месцаў. Паводле звестак на вечар 12 чэрвеня, усяго было пададзена 281 заява, свабодных месцаў няма.

Каментары4

  • Indrid Cold
    13.06.2026
    ., людзі маюць такую ўладу - на якую пагаджаюцца. Амерыка не была бы свабоднай, калі б яны не перамаглі Брытанію.
  • .
    13.06.2026
    Псеўдамудрасць, якая вельмі прыблізна можа быць верная, а часта ўвогуле не верная.
    Напрыклад, мы не пагаджаліся з Лукашэнкай у 2020-м.
  • Неа
    15.06.2026
    Indrid Cold, а Брытанію ім дапамаглі перамагчы французы і абсалютная тупасць тагачаснага брытанскага манарха, які, па некаторым сродкам быў абсалютна неўменяемым шызом, які сябе то кустом то воўкам лічыў

    А "вольны" амерыканскі народ, між тым, атцы-зуснавальнікі апісвалі, як аслоў, якія жадаюць свабоды, але не жадаюць за яе ваяваць і ў армію гэты "вольны" народ затасківалі сілай

Цяпер чытаюць

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю2

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю

Усе навіны →
Усе навіны

Сярод зніклых без вестак у Непале ёсць грамадзянка Беларусі

У Брэсце шасцігадоваму дзіцяці ў краме прадалі алкагольны напой5

Сваякі апазналі целы загінулых у Кыргызстане альпіністаў

Кіт Келаг расказаў, навошта ЗША вялі перамовы з Лукашэнкам12

У Гаазе памёр былы вайсковы кіраўнік баснійскіх сербаў Ратка Младзіч2

Павел Вінаградаў назваў топ-5 рэчаў, па якіх ён сумаваў у турме

«Ад душы». Мэр Сочы павіншаваў бацькоў з гібеллю сына на вайне11

У Віцебску былога рэктара ВНУ будуць судзіць за незвычайнае злачынства — ён прыдумляў студэнтаў

З кліенткі таксі спісалі кошт паездкі, якой яна не скарысталася. Як так выйшла?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю2

Пальчыс: Я супраць дапамогі тым палітвязням, хто ў зняволенні працаваў на адміністрацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць