Увечары 12 чэрвеня ў экстранныя службы паступіла паведамленне аб шпіталізацыі мужчыны з апёкамі. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні, 11 чэрвеня, у вёсцы Крыніца Пухавіцкага раёна.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: magnific.com
68‑гадовы пенсіянер гатаваў дома ежу на газавай гарэлцы, калі раптам адбылася ўспышка газапаветранай сумесі.
Мужчына атрымаў апёкі і быў шпіталізаваны. Прычыны здарэння цяпер вызначаюць спецыялісты.
Каментары