Здарэнні44

У Расіі арыштавалі дэпартаванага беларуса. Ён цішком вярнуўся, але спаліўся, калі пайшоў у паліцыю па даведку

43‑гадовага Васіля Карпіцкага ўжо двойчы выганялі з Расіі — і, відаць, рыхтуецца трэцяя спроба. Але яму там як мёдам намазана.

Васіль Карпіцкі. Фота: Ok.ru

Ламаносаўскі раённы суд Архангельска 18 сакавіка 2026 года асудзіў грамадзяніна Беларусі Васіля Карпіцкага за тое, што ён двойчы незаконна перасек расійскую мяжу, нягледзячы на забарону ўезду.

Ураджэнец вёскі Стайкі Аршанскага раёна Віцебскай вобласці ўпершыню трапіў пад расійскае правасуддзе ў 2022 годзе: яго асудзілі ў Нар'ян-Мары (гэта цэнтр Ненецкай аўтаномнай акругі Архангельскай вобласці Расіі) за п'янае кіраванне. Пакаранне Карпіцкі адбыў у калоніі-пасяленні, пасля чаго ўлады дэпартавалі яго ў Беларусь і забаранілі ўезд у Расію на пяць гадоў.

Але забарона яго не спыніла. Ужо 15 верасня 2023 года Карпіцкі сеў на цягнік Орша—Смаленск і зноў паехаў у Расію. Яго затрымалі і зноў дэпартавалі — на гэты раз праз Дамадзедава. І паўторна аб'явілі пяцігадовую забарону ўезду.

Зрэшты, не падзейнічала і гэта. Карпіцкі неяк праслізнуў у Расію ў канцы 2024 года ці пачатку 2025 года і дабраўся да свайго Нар'ян-Мара. Так бы і жыў ціхенька, але беларус асабіста прыйшоў у крымінальна-выканаўчую інспекцыю па даведку — так паліцэйскія і даведаліся, што ён знаходзіцца на тэрыторыі Расіі.

Суд прызнаў Карпіцкага вінаватым па двух эпізодах ч. 2 арт. 322 Крымінальнага кодэкса Расіі (незаконнае перасячэнне мяжы) і прызначыў 1 год 3 месяцы прымусовых работ з утрыманнем 10% заробку ў дзяржаўны прыбытак. Час, праведзены пад вартай, залічылі з разліку дзень за два, і вызвалілі.

Пяцігадовая забарона ўезду, якую Карпіцкаму абвяшчалі двойчы, працягвае дзейнічаць — так што пасля адбыцця прымусовых работ яго, відаць, чакае чарговая дэпартацыя.

Каментары4

  • LET ME IN
    13.06.2026
    Пусціце хлопца, ён яшчэ не ўсе скрэпы знайшоў
  • Рамантык
    13.06.2026
    Васю цягне ў край аленяводаў
  • Sky
    13.06.2026
    Стайки, это же рядом Александрия с Лукашенкой, там подспудно парень бежит подальше от зла к оленеводам, на бескрайний север.

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала8

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскія дзяржаўныя СМІ ўпершыню паказалі разбураную рэзідэнцыю Хаменеі пасля ўдару ЗША і Ізраіля ВІДЭА

«Дабраліся і да сабак». Мікола Статкевіч расказаў пра спецаперацыю супраць ягоных гадаванцаў5

Колькі каштуе зрабіць ДНК-тэст на бацькоўства?8

У Польшчы расіяніну, які выдаваў сябе за апазіцыянера, далі сем гадоў калоніі за працу на ФСБ. Яго жонка таксама атрымала тэрмін11

У ЕС зацвердзілі новыя правы авіяпасажыраў. Шмат чаго вы даўно чакалі3

Сакрэтны план НАТА супраць Пуціна: як Захад рыхтуецца да абароны ад Расіі8

Боль фанатаў каманды Парагвая не сціхае — яны спалілі пудзіла Мбапэ4

Алёна Ланская пахвалілася, што даўно адмовілася ад мяса, бо любіць жывёл. Спявачцы прыпомнілі яе шубу4

Памерла легенда поп-рок-музыкі Боні Тайлер9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала8

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць