У Гомельскай вобласці прайшлі масавыя затрыманні за хабар — заведзена 18 крымінальных спраў
У Гомельская вобласці выявілі буйную карупцыйную схему, звязаную з пастаўкамі змазачных матэрыялаў у арганізацыі сельскай гаспадаркі, лесанарыхтоўкі і дарожнага будаўніцтва.

Скрын міліцэйскага відэа
Паводле МУС, за хабар у Гомельскай вобласці затрымалі 18 чалавек.
Па афіцыйнай інфармацыі, восем супрацоўнікаў камерцыйнай фірмы рэгулярна перадавалі хабар дзесяці службовым асобам дзяржаўных прадпрыемстваў. Узамен службовыя асобы забяспечвалі прыярытэт пры закупцы масел для спецыялізаванай тэхнікі менавіта ў гэтай камерцыйнай структуры.
Заведзена 18 крымінальных спраў. Назвы прадпрыемстваў, замяшаных у схеме, не называюцца.
Цяпер чытаюць
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

Каментары