Грамадства55

З аўкцыёну прадаюць калекцыю карцін Віктара Бабарыкі. У тым ліку творы Любіча і Зака

З малатка прадаюць 19 твораў мастацтва з калекцыі Віктара Бабарыкі на 344 тысячы рублёў. Аб'явы апублікаваны на сайце «БелЮрЗабеспячэння», заўважыла «Люстэрка».

Арыштаваныя карціны з калекцыі Віктара Бабарыкі, выстаўленыя на аўкцыён. Калаж з фота з сайта e-auction.by

Самыя танныя лоты — гэта пяць гравюр з выдання Old and New London — «Narrative of its History», «Is People and its Places» («Стары і Новы Лондан: апавяданне аб яго гісторыі, людзях і месцах») канца XIX стагоддзя. Пачатковы кошт продажу кожнай з іх 165 рублёў.

Самы дарагі лот — твор «Арлекін» беларуска-французска-польскага мастака Яўгена Зака. Яго выставілі па стартавым кошце 99 312 рублі.

«Арлекін» Яўгена Зака ​​з калекцыі Віктара Бабарыкі, выстаўленай на аўкцыён. Фота: e-auction.by

Іншы твор гэтага ж аўтара «Букет кветак» прадаюць з малатка па цане ад 66 208 рублёў.

«Пейзаж» Міхаіла Кікоіна выстаўлены за 56 277 рублёў. Яго ж «Яблыні» - за 49 656.

Ёсць сярод арыштаваных карцін і праца мастака Парыжскай школы з Беларусі — Восіпа Любіча. Яго карціну «Тэатральная ложа», напісаную прыкладна ў 1925 годзе, з калекцыі Віктара Бабарыкі выставілі па кошце ад 19 862 рублі.

«Тэатральная ложа» Восіпа Любіча з арыштаванай калекцыі Віктара Бабарыкі. Фота: e-auction.by

Агульны пачатковы кошт усіх твораў мастацтва — каля 344 тысяч рублёў. Аднак калі знойдуцца жадаючыя іх набыць на аўкцыёне 8 кастрычніка, кошт продажу будзе вышэйшым.

Хутчэй за ўсё, гэтыя карціны з прыватнай калекцыі Бабарыкі. Нагадаем, дзякуючы экс-банкіру свая мастацкая калекцыя з'явілася ў Белгазпрамбанка. Натхніўшыся прыкладам замежных банкаў, ён у пачатку 2010-х пачаў збіраць работы мастакоў, звязаных з Беларуссю. Мэтай было вярнуць у краіну імёны, якіх няма ў музейных зборах, — ад Суціна і Шагала да менш вядомых аўтараў накшталт Бакста. Калекцыя вырасла з ідэі «вярнуць страчанае мастацтва» і стала буйным культурным праектам.

Раней праз аўкцыёны прадалі іншую маёмасць Віктара Бабарыкі, у тым ліку аўтамабіль і гадзіннік.

Зямельны ўчастак экс-банкіра — самы дарагі актыў, адабраны ў палітвязняў і выстаўлены на продаж. Калі браць апанентаў Лукашэнку ў цэлым, то даражэй прадалі толькі кватэру Валерыя Цапкалы — амаль за 400 тысяч рублёў.

Каментары5

  • Кнопка
    02.09.2025
    скупка краденного? вроде ж есть статья за это
  • Барадзед
    02.09.2025
    Я бы тоже прикупил.
  • лукашенко пособник сбыта краденного!
    02.09.2025
    До чего довела вседозволенность правления лукашенки. Уже дошло до того, что продают имущество, которое украли пособники лукашенки. И выставляют это на показ. Старый и хромой дед скоро помрёт и не извесно каким боком это скажется всем участникам грабежа.

Цяпер чытаюць

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?11

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі Шатландыі, Уэльса і Паўночнай Ірландыі аб'ядноўваюцца для выхаду са складу Вялікабрытаніі8

Віктар Лукашэнка засвяціў на пасяджэнні НАК свой гадзіннік — цяжкі люкс34

Вячорка: Ціханоўская з Коўлам абмяркоўвала варыянт з амністыяй, пры якой не адкрываюцца новыя справы і спыняюцца мінулыя24

Што вядома пра хакейнага суддзю, затрыманага па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі6

Селін Дыён вярнулася на сцэну з канцэртам пасля шасці гадоў перапынку з-за хваробы2

Ксёндз з Віцебска напісаў аповесць аб праведнасці, якая аказалася дэманізмам12

Бяляцкі расказаў пра сустрэчу з Коўлам3

19‑гадовая расіянка засвоіла беларускую лепш за многіх беларусаў і цяпер марыць пра сіні пашпарт замест чырвонага22

Пачобут купляў кавун. Аказалася, іх вырошчвае і прадае сям’я рэпрэсаваных. Жанчына расплакалася24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?11

Статыстычны паказчык кажа, што беларусы ўжо багацейшыя за палякаў і нават італьянцаў. Як такое магчыма?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць