Эканоміка22

Беларуская АЭС вырабіла 50 млрд кВт·г электраэнергіі

З моманту ўключэння ў аб’яднаную энергасістэму першага энергаблока (3 лістапада 2020 года) Беларуская атамная станцыя (БелАЭС) сумарна вырабіла 50 млрд кВт·г электраэнергіі. Гэта дазволіла замясціць 13,6 млрд м³ прыроднага газу, паведамляе Мінэнерга.

Фота: Мінэнерга

Кожны з энергаблокаў вырабляе каля 28 млн кВт·г электраэнергіі за суткі. Доля атамнай генерацыі ў агульным аб’ёме вытворчасці электраэнергіі ў Беларусі складае 40 %.

Мінэнерга зазначае, што ўзвядзенне і ўвод у эксплуатацыю Беларускай АЭС стала важным этапам у развіцці энергасістэмы:

  • краіна цалкам забяспечвае сябе ўласнай электраэнергіяй і адмовілася ад імпарту;
  • масавая электрыфікацыя і пераход населеных пунктаў на электраацяпленне павышаюць камфорт пражывання мільёнаў людзей;
  • у беларускіх гарадах расце колькасць электратранспарту;
  • за кошт праводзімай мадэрнізацыі электрасетак забяспечваецца надзейнасць электразабеспячэння.

Каментары2

  • Найперш не галасі!
    03.09.2025
    Хлусня ад пачатку.
    Беларусь да АЭС выпрацоўвала электраэнергіі больш як спажывала.
    Лішак скідаўся ў БРЭЛЛ (кальцо Беларусь-Расія-Эстонія-Латвія-Літва-Беларусь), але сёлета краіны Балтыі нарэшце алключыліся і не ўжо залежаць ад энергасістэмы Расіі і Беларусі). Гэты лішак даваў Беларусі магчымасць безпраблемна адключаць любы энэргаблок нашых станцый для прафілактыкі ці рамонту.
    Беларусь спажывала газ, але экспартавала электраэнергію.
    Усе дадзеныя вытворчасці і спажывання беларускай электраэнергіі маюцца ў адкрытых крыніцах і лёгка гугляцца па гадах, кожны можа праверыць.
    Скарачэнне спажывання газу, каб стварыць залежнасць ад расійскага ядзернага паліва гэта як нагавіцы нацягнуць на галаву і ганарыцца непатрэбнасці шапкі.
    Шмат электрастанцый на прыродным газе, які пры даданні можна браць дзе заўгодна, са шматлікімі энергаблокамі кожная гэта бяспечней, чым адна станцыя цалкам і назаўсёды залежная выключна ад расійскіх ядзерных "дроваў".
  • Янка
    03.09.2025
    Лічбы ад Мінэнерга нічога не адзначаюць, бо ў іх цалкам адсутнічае фінансавы складнік.
    Пры кошце $128.50= за 1м3 кошт замешчанага расейскага газа складае $1.75млрд, Калі б з яго было выраблена 50млрд кВт*г - сабекошт электраэнэргіі па паліву склаў бы $0.035 за кВт*г. Які сабекошт ядравай генерацыі на БелАЭС - дагэтуль невядома. Тым больш што ён супрадважаецца велічэзнымі выдаткамі на будаўніцтва, утылізацыю ядравага паліва і вельмі дарагі вывад АЭС з эксплуатацыі.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Экскаватар ужо зносіць мінскую «Белую крэпасць» — адзіны прыватны дом сярод забудовы шматпавярховікаў ВІДЭА3

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць