У Беларусі будуць рэгуляваць тарыфы на пахаванне і рытуальныя паслугі
Урад прыняў пастанову, якая прадугледжвае новыя ўмовы фарміравання цэн для шэрагу рытуальных тавараў і паслуг.

Дакументам будуць рэгулявацца тарыфы на паслугі па пахаванні, цэны на труны, ідэнтыфікацыйныя слупкі, рытуальныя крыжы і тумбы.
Гранічная максімальная надбаўка імпарцёра складзе 30%, гранічныя максімальныя аптовая і гандлёвая надбаўкі да адпускной цаны вытворцы (імпарцёра) — 70%.
Гранічны максімальны нарматыў рэнтабельнасці, які выкарыстоўваецца для вызначэння сумы прыбытку, якая будзе ўключана ў кошт для спажыўца, складзе 50%.
Кошт сыравіны і матэрыялаў, якія выкарыстоўваюцца пры аказанні паслуг па пахаванні, будзе ўключана ў кошт для спажыўцоў. Парадак вызначэння сабекошту тавараў і паслуг па пахаванні ўстанаўліваюць Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі сумесна з МАРГ.
Пастанова ўступіць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання. Пастанова на Нацыянальным прававым партале была апублікаваная сёння.
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

Каментары