Грамадства11

Беларускія і польскія журналісты заклікалі Наўроцкага падняць тэму палітвязняў-калег на сустрэчы з Трампам

Прадстаўнікі беларускіх і польскіх медыяў звярнуліся да новага прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага перад яго візітам у ЗША з просьбай падняць тэму вызвалення Анджэя Пачобута і 11 журналістаў тэлеканала «Белсат», якія застаюцца за кратамі ў Беларусі. Ліст на адрас Караля Наўроцкага ад імя беларускіх і польскіх журналістаў накіравала 1 верасня галоўная рэдактарка Belsat TV Аліна Коўшык.

Караль Наўроцкі. Фота: Mateusz Slodkowski/Getty Images

У лісце, сярод іншага, напісана:

«Просім вас падчас будучай размовы з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Дональдам Трампам падняць пытанне аб вызваленні Анджэя Пачобута і адзінаццаці журналістаў тэлеканала «Белсат», якія дагэтуль застаюцца ў зняволенні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі».

У лісце адзначаюць, што апісаная сітуацыя — не толькі асабістая і сямейная трагедыя зняволеных, але і ўдар па падмурках дэмакратыі, якія Польшча як сусед і сябар свабоднай Беларусі мае маральны абавязак падтрымліваць. Супольны голас Польшчы і Злучаных Штатаў у гэтай справе мог бы стаць важным жэстам салідарнасці і падтрымкі, так неабходнай сёння беларускай грамадзянскай супольнасці.

Падпісы пад лістом паставілі вядомыя журналісты беларускіх і польскіх СМІ: галоўная рэдактарка Belsat TV Аліна Коўшык, галоўны рэдактар партала Belsat.pl Міхал Кацэвіч, журналістка Kanał Zero Арлета Бойке, галоўны рэдактар тэлеканала wPolsce24 Яцэк Карноўскі, галоўны рэдактар Krytyki Politycznej Славамір Серакоўскі, былая дырэктарка Belsat TV Агнешка Рамашэўская, галоўны рэдактар выдання «Новы час» Сяргей Пульша, галоўны рэдактар партала BGmedia Віктар Марчук, намеснік дырэктара Polskiego Radia dla Zagranicy Пётр Пагажэльскі, журналістка Kanał Zero Яана Пінкварт, галоўны рэдактар Reform.news Фёдар Паўлючэнка, журналістка TOK FM Агнешка Ліхняровіч, сузаснавальнік Buro Media Аляксандр Ярашэвіч, дырэктарка партала «Наша Ніва» Настасся Роўда, журналістка Kanał Zero Марыя Стэпан, заснавальнік «Беларускага расследавальніцкага цэнтра» Станіслаў Івашкевіч.

Афіцыйная сустрэча прэзідэнта Польшчы Караля Наўроцкага з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам мае адбыцца ў Белым доме 3 верасня.

Каментары1

  • Барадзед
    02.09.2025
    Правильно. Надо отвлекать Навроцкого от его громких заявлений и вовлекать его в работу президента.

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра14

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць