Спорт1111

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open

А ейнай пераследніцы Алене Рыбакінай нават можна зняцца з турніру.

Фота: Robert Prange/Getty Images

У жаночым тэнісе па выніках Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе (US Open), асноўная сетка якога стартуе ў нядзелю, імаверная змена лідара. Беларуску Арыну Сабаленку, якая займае гэты радок з 19 кастрычніка 2024 года, могуць зрынуць з першага месца.

Рэч у тым што Арына выйграла турнір год таму. За перамогу ў фінале турніраў Вялікага Шлему (сюды таксама ўваходзяць Australian Open, «Ралан Гарос» і «Уімблдон») даецца 2000 балаў, выхад у фінал — 1300, паўфінал — 780, чвэрцьфінал — 430. І каб іх захаваць у рэйтынгу, згодна з правіламі, іх трэба абараніць. То-бок, калі Арына не пераможа трэці раз запар на турніры (яна выйграла US Open таксама ў 2024 годзе), 2000 балаў згараць, і ў беларускі застанецца не 8575 балаў, як на сёння, а будзе 6575.

У Рыбакінай могуць згарэць усяго 240 балаў за чацвёрты круг у мінулым годзе.

Гэта азначае, што выхад у паўфінал US Open гарантуе Алене званне першай ракеткі свету па выніках турніру. Больш за тое, яна можа ўзначаліць рэйтынг нават у тым выпадку, калі здымецца з US Open, паколькі Сабаленку задаволіць толькі тытул — за выхад у фінал даюць 1300 балаў, якіх не хопіць, каб пакрыць імавернае адставанне ў перспектыве.

Рэйтынг WTA на 25 жніўня

1 Арына Сабаленка Беларусь 8575 балаў
2 Алена Рыбакіна Казахстан 8141
3 Джэсіка Пегула ЗША 7265
4 Коры Гаўф ЗША 6704
5 Міра Андрэева Расія 5443

Рэйтынгавыя расклады па выніках US Open

Месца Тэнісістка Рэйтынг на 25 жніўня Імаверныя страты балаў Рэйтынг на 14 верасня
1 Алена Рыбакіна 8141 240 7901
2 Арына Сабаленка 8575 2000 6575
3 Джэсіка Пегула 7265 780 6485
4 Коры Гаўф 6704 240 6464
5 Міра Андрэева 5443 130 5313

Лёсаванне сёлетняга US Open пройдзе ў чацвер, а сёння на турніры стартуе мікст — турнір, дзе гуляе і жанчына, і мужчына.

Арына Сабаленка выступіць у пары з Новакам Джокавічам. У першым раўндзе яны заўтра згуляюць з чэшска-брытанскай парай: Катарына Сінякава і Хенры Патэн.

Каментары11

  • Жвір
    25.08.2026
    Гэта наўрадці. Максімум тры-чатыры тýры.
  • Торын
    25.08.2026
    Лукашнявая арына, паразаш табе назаўсёды. Нават калі ты першая, ты ў крыві, якую пускае твой лукападонак.
  • Čoms
    25.08.2026
    Жадаю тооолькі паразы гэтай...(цэнзура)!

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць