Грамадства33

Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі ахвярам рэпрэсій расказаў пра сваю дзейнасць

Міжнародны гуманітарны фонд дапамогі ахвярам рэпрэсій у Беларусі (МГФ), створаны для падтрымкі беларускіх палітзняволеных і іх сем’яў, з моманту заснавання прыцягнуў ад васьмі краін-донароў 2 025 408 еўра і ўжо размеркаваў 1 315 970 еўра. Пра гэта паведаміла кіраўніцтва фонду на прэс-канферэнцыі ў Вільнюсе, дзе таксама расказалі пра структуру арганізацыі і адказалі на пытанні журналістаў і актывістаў, піша Reform.news.

Краіны-донары Міжнароднага гуманітарнага фонду

Фонд не з’яўляецца юрыдычнай асобай і непасрэдна з фізічнымі асобамі не працуе — гэта нефармальнае аб’яднанне пяці беларускіх праваабарончых арганізацый, прадстаўнікі якіх уваходзяць у кіраўнічы орган. Кіраванне фондам ажыццяўляе Нарвежскі Хельсінкскі камітэт (НХК), які прымае і пералічвае сродкі партнёрам і мае права вета, што дазваляе заблакаваць любое рашэнне фонду.

Сёння ў кіраўнічы орган уваходзяць фонды «Краіна для жыцця», Dissidentby, Bysol, некамерцыйная арганізацыя INeedHelpBY, ініцыятыва Volnyja і НХК. Раней у працы ўдзельнічаў таксама фонд Byhelp, які пакінуў МГФ пасля расследавання НХК, якое выявіла ўцечку даных і адсутнасць агульных пратаколаў па іх абароне. 

Фонд мае таксама назіральную раду з прадстаўнікамі міжнародных арганізацый, імёны ўсіх членаў пакуль не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі. У будучыні плануецца пашырыць колькасць членаў рады.

Журналістаў цікавіла, чаму ў кіраўнічы орган былі ўключаныя менавіта гэтыя арганізацыі. Прадстаўнікі МГФ адзначылі, што ініцыятарамі стварэння фонду выступілі менавіта гэтыя арганізацыі і Святлана Ціханоўская. Фонд мае працэдуру ўступлення: новыя арганізацыі могуць атрымаць статус гасцявых без права голасу, а пасля праверкі надзейнасці — далучыцца да кіраўнічага органа. На гэты момант адна арганізацыя знаходзіцца на стадыі падпісання кантракту, адна — на разглядзе, тры — на стадыі перамоў.

Падчас прэс-канферэнцыі былі агучаныя фінансавыя паказчыкі дапамогі праз партнёрскія арганізацыі:

  • Dissidentby: атрымана — 80 995,75 еўра, выдаткавана — 76 905,75 еўра;
  • Volnyja: атрымана — 0 еўра;
  • «Краіна для жыцця»: атрымана — 141 696,89 еўра, выдаткавана — 109 745,41 еўра;
  • INeedHelpBY: атрымана — 65 083,5 еўра, выдаткавана — 59 730 еўра;
  • Bysol: атрымана — 401 735,18 еўра, выдаткавана — 354 735,18 еўра.

Кожная арганізацыя мае сваю спецыялізацыю і існуе сістэма абароны ад двайнога фінансавання аднаго і таго ж кейса. Bysol працягвае працаваць у кіраўніцтве МГФ, аднак Андрэй Стрыжак адлучаны ад кіраўнічых і прадстаўнічых функцый у выніку расследавання, якое працягваецца да 11 верасня.

Кіраўніцтва фонду таксама запрашае ўсе праваабарончыя арганізацыі далучацца да працы МГФ і, пасля праверкі надзейнасці, увайсці ў кіраўнічы орган.

Каментары3

  • Мянчук
    01.09.2025
    А як можа быць фонд дапамогі ахвярам рэпрэсій без Вясны? Гэта жарт такі? Прынамсі такое пытаньне на прэсканфэрэнцыі варта было б задаць
  • Это распил
    01.09.2025
    Мянчук, Как маленький
  • Ах
    01.09.2025
    Мянчук, год нікога не цікавіла а зараз раптам зацікавіць і пабягуць пытаць - ха ха ха, гэта ж незалежная прэса

Цяпер чытаюць

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Вызвалены Алесь Чумакоў расказаў пра абвінавачванне: «Граў беларускую народную музыку і тым самым гуртаваў пратэставае ядро»14

Мінчанцы, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за трох народжаных дачок, пакуль падарылі трохмесную каляску26

«Калі працуеш дома — жыць няма за што, а калі працуеш на фуры — жыць няма калі». Беларусы-дальнабоі расказалі пра свой лад жыцця13

Беларуска за два дні прайграла ў анлайн-казіно амаль 70 тысяч рублёў і цяпер спрабуе вярнуць іх ад банка14

Дачка міністра Маркава запусціла новы праект на тэлебачанні — будзе расказваць пра гісторыю Беларусі18

Ці пусціць Латвія беларускі калій? Даведаліся, што пачуў Коўл у Рызе12

Як у Польшчы працуюць бацькоўскія камітэты ў школах і колькі збіраюць грошай

25 гадоў таму нарвежац атрымаў часнок ад манаха ў Беларусі. Цяпер гэты сорт хочуць усе7

Марына Золатава піша кнігу пра жанчын у турмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі2

Трамп падпісаў закон аб «пякельных» санкцыях супраць Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць