Культура

З хросным ходам і феерверкамі. Поўная праграма Дня беларускага пісьменства ў Лідзе

З’явілася падрабязная праграма Дня беларускага пісьменства. Мерапрыемствы пройдуць у Лідзе. Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела, што будуць прапаноўваць наведвальнікам: выставы, інтэрактыўныя пляцоўкі, канцэрты і святочны феерверк.

Фота: тэлерадыёкампанія «Гродна»

6 верасня

Лідскі гісторыка-мастацкі музей (вул. Перамогі, 37а)

  • 9:15−13:00 — Рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Лідскія чытанні — 2025».
  • 10:00−20:00 — Выставы: «Вайна глядзіць праз кніжныя старонкі», «ШАХ в историю», персанальная мастацкая выстава Л. Лазоўскай «…Хаджу закаханы ў твае краявіды».

Лідскі замак (вул. Замкавая, 1)

  • 10:00−20:00 — Выставы і экспазіцыі ў вежах: «Лідскі замак. Гістарычныя падзеі і постаці», «Старонкі гісторыі. Ад XIV ст…», «Вехі гісторыі», «Зброя гонару і адвагі».
  • 10:00−20:00 — Культурна-відовішчнае мерапрыемства «Дзень сярэднявечнай культуры ў Лідскім замку».

Дом Валянціна Таўлая (вул. Замкавая, 7)

  • 10:00−20:00 — Мемарыяльны пакой: выставы «Пераступіўшы парог», «Гісторыя ў прадметах», «Ад Арэсы да Лідзейкі».

Фестывалі і інтэрактыўныя пляцоўкі

  • 10:00−20:00 — Фестываль кнігі і прэсы: тэматычныя экспазіцыі, прэзентацыі, сустрэчы з аўтарамі, «Горад майстроў», элементы нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
  • 10:00−20:00 — Мабільная экспазіцыя «Наш абавязак — памятаць!».
  • 10:00−20:00 — Інтэрактыўныя пляцоўкі: «Максім Багдановіч. Прастора творчасці», «З Купалам у сэрцы», «Мой дом», дзіцячыя і маладзёжныя пляцоўкі, «Мы шануем, памятаем, ганарымся».
  • 10:00−22:00 — Горад майстроў, майстар-класы, гастранамічны фестываль «Літаратура&Страва».
  • 16:25 — Прэзентацыя новага турыстычнага маршруту «Месцы сілы на Лідчыне».
  • 17:00−20:00 — Культурны марафон талентаў «Ліда мову ўслаўляе і гасцей усіх вітае!».

Лідская раённая бібліятэка ім. Я. Купалы (вул. Ленінская, 10)

  • 10:00−20:00 — Арт-квартал «Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…».
  • 12:20−13:40 — Круглы стол «80 гадоў Вялікай Перамогі: бібліятэчныя ініцыятывы і праекты».
  • 14:30−14:40 — Адкрыццё тэматычнага мурала на будынку бібліятэкі.

Сцэна № 2, вул. Савецкая

  • 11:00−18:30 — Адкрыты харавы фестываль-конкурс «Лідскі ХОР-ФЭСТ».
  • 11:00−20:00 — Пляцоўка традыцыйнага рамяства «Ніці продкаў».
  • 11:00−20:00 — Выстава старадрукаваных царкоўных кніг.

Галоўная сцэна каля Палаца культуры

  • 12:00−13:30 — Гала-канцэрт рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка».
  • 14:00−15:00 — Закрыццё XXXII Дня беларускага пісьменства, перадача вымпела гораду-сталіцы 2026 года, канцэрт Нацыянальнага прэзідэнцкага аркестра.
  • 22:00 — Святочны феерверк.

7 верасня

Духоўнае

  • 8:30−10:20 — Божая літургія, Свята-Міхайлаўскі кафедральны сабор.
  • 10:20 — Хрэсны ход да Свята-Георгіеўскай царквы (вул. Савецкая).

Музеі і выставы

  • 10:00−18:00 — Выставы ў Лідскім гісторыка-мастацкім музеі і замку, інтэрактыўныя пляцоўкі, дзіцячыя зоны.
  • 12:00 — Афіцыйнае падвядзенне вынікаў конкурсу вершаў аб Лідскім замку «Голас стагоддзяў».
  • 13:00−13:30 — Узнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу імя В. Таўлая.

Галоўная сцэна

  • 10:30−11:30 — Гала-канцэрт пераможцаў «Лідскі ХОР-ФЭСТ».
  • 11:30−13:00 — Літаратурна-музычная імпрэза «Узнагародай памяць і жыццё».
  • 13:00−13:20 — Узнагароджанне пераможцаў конкурсу «Хвала рукам, што пахнуць хлебам».
  • 14:00−15:00 — Закрыццё свята і канцэрт Нацыянальнага прэзідэнцкага аркестра.

Больш падрабязны расклад мерапрыемстваў можна паглядзець тут.

На некаторыя івэнты мерапрыемства ўваход будзе платным. Напрыклад, на «Дзень сярэднявечнай культуры» ў Лідскім замку, які пройдзе 6 верасня з 10:00 да 20:00. Кошт уваходу: школьнікі — 10 рублёў, студэнты —15 рублёў, усе астанія — 20 рублеў. Ці на нейкія астатнія актыўнасці, выставы ці пляцоўкі трэба мець таксама грошы — арганізатары не ўдакладняюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

У Міграцыйным дэпартаменце Літвы патлумачылі, як будуць дэпартаваць Скіндзерава10

У Балгарыі на трасе сутыкнуліся ажно 86 машын, 12 чалавек загінулі

Катэдж за Нацыянальнай бібліятэкай стаў самым дарагім домам Беларусі, прададзеным у кастрычніку

У Францыі з царквы скралі і знішчылі мошчы святога Мікалая — таго, хто стаў правобразам Санта-Клауса6

Гамяльчук збіў сяброўку, скінуў яе з другога паверха, а пасля прапанаваў ажаніцца3

Кіндар-сюрпрыз для дарослых: на «Куфры» прадаюць палеты са згубленымі пасылкамі. Просяць 2000 рублёў8

На Арлоўскай у Мінску сталі зносіць двухпавярховікі2

Зяленскі назваў найхутчэйшы спосаб завяршыць вайну34

Качанаву спыталі пра Threads. Яна адказала, што на дэстабілізацыю Беларусі «кінутыя такія грошы»31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Суддзі, якія плакалі, суддзі, якія атрымлівалі асалоду, і суддзі, якія прыніжаліся перад міліцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць