Грамадства1010

Рэпрэсіі разганяюцца ці запавольваюцца? Давайце лічыць

У калоніі цяпер дакладна адпраўляюць менш людзей, чым некалькі месяцаў таму. А вось хатніх хімікаў анамальна шмат.

Ілюстрацыйнае фота: Look By Media

З часоў прэзідэнцкіх выбараў — 2020 прайшло ўжо больш за пяць гадоў, але лукашэнкаўцы працягваюць пераслед беларусаў, якія тады кінулі выклік дыктатуры. Фактычна штодзень выносяцца палітычныя крымінальныя прысуды — за ўдзел у пратэстах, за старыя каментары, за салідарнасць з палітвязнямі, за перадачу інфармацыі «экстрэмісцкім фармаванням».

Як лічыць?

Але якая тэндэнцыя — прысудаў становіцца больш ці менш? У праваабаронцаў няма поўнай карціны. Раней можна было маніторыць сітуацыю па раскладзе судоў, цяпер улады закрылі гэты сэрвіс. Адзінкавыя паведамленні кшталту «ў гомельскім СІЗА знаходзіцца Х чалавек па справе Гаюна» па сутнасці бессэнсоўныя — іх складана верыфікаваць, але галоўнае, што яны не даюць магчымасці ўбачыць сітуацыю цалкам і адсачыць дынаміку. Акей, нейкім чынам праваабаронцам удалося даведацца, што ў Гомелі ў СІЗА 50 чалавек. А колькі ў Брэсце і Віцебску? Нельга ж механічна перамножыць лік на колькасць абласцей. А колькі чалавек было ў Гомелі месяц таму? Ім даюць хімію ці калонію?

На гэты момант для ацэнкі няма іншага спосабу, чым аналіз міліцэйскага «спісу экстрэмістаў». Файл абнаўляецца штотыдзень. Туды трапляюць усе людзі, каго судзілі па палітычных крымінальных артыкулах. У міліцэйскай сістэме ўжо такіх 5677 чалавек.

У чым мінусы «спісу экстрэмістаў»?

Па-першае, ёсць пэўны часавы лаг.

Калі чалавеку вынеслі прысуд 1 чэрвеня і адправілі яго ў калонію, ён, хутчэй за ўсё, піша апеляцыю. Спадзяванняў, што падчас паўторнага разгляду атрымаецца іншы вынік, няма, проста апеляцыя — магчымасць падаўжэй пабыць у СІЗА, бо праведзены там дзень залічваецца як паўтара дні прысуду. Апеляцыйны суд пацвердзіць першасны прысуд прыкладна 1 жніўня, а ў наступную пятніцу (спіс абнаўляецца па пятніцах), то-бок 8 жніўня, міліцыя афіцыйна абвесціць чалавека «экстрэмістам». Але ў рэальнасці яго асудзілі больш за два месяцы таму.

Калі ж чалавеку даюць хатнюю хімію, то часцей за ўсё ён не падае апеляцыю — як мінімум каб не злаваць судовую сістэму. У такой сітуацыі яго ўключаць у спіс «экстрэмістаў» прыкладна праз паўмесяца пасля прысуду.

Па-другое, міліцыя не паведамляе, які канкрэтна прысуд вынесены чалавеку. Вопытным шляхам вызначана, што пазнаку «адбывае пакаранне» атрымліваюць тыя, каму прысудзілі калонію ці хімію з накіраваннем. Нягледзячы на тое, што хімік яшчэ не паехаў і чакае размеркавання дома, ён нібыта ўжо «адбывае пакаранне». Таму праваабаронцы не заўсёды ведаюць, ці ўжо надышоў час абвяшчаць чалавека палітвязнем. А вось хатнім хімікам ставіцца пазнака «судзімасць не пагашаная».

Па-трэцяе, нават у гэтай сістэме ёсць выключэнні — напрыклад, блогер Руслан Ліннік атрымаў тэрмін у калоніі, аднак з улікам раней адбытага быў цалкам вызвалены. Але з міліцэйскай базы можна зрабіць выснову, што ён усё яшчэ «адбывае пакаранне».

Па-чацвёртае, міліцыя ніяк не пазначае, што вынесены прысуд насамрэч быў завочным, таму людзі заносяцца ў базу намінальна. Ім не пагражае зняволенне, бо яны знаходзяцца за мяжой. Такія масавыя завочныя справы — як, напрыклад, справа 20 «аналітыкаў Ціханоўскай» — пераварочваюць статыстычную карцінку.

Якая дынаміка?

Мы падлічылі колькасць людзей, якія заносіліся ў спіс «экстрэмістаў» за апошнія месяцы.

Канвеер рэпрэсій працуе прыкладна ў адным і тым жа тэмпе. Узімку 2024/2025 ён крыху запавольваўся, але ў прынцыпе трымаецца на стабільным узроўні 90-120 палітычных прысудаў на месяц.

Выключэнне было ў красавіку 2025 года — дадалося ажно 140 чалавек. Відавочных прычын гэтаму няма. Аднак нагадаем, што частка з гэтых прысудаў магла насамрэч выносіцца на пару месяцаў раней.

А вось доля хатніх хімікаў значна вырасла. У канцы мінулага года штомесяц адпускалі адбываць пакаранне дома 30-50 чалавек. У жніўні 2025 года ў спіс «экстрэмістаў» дадалося 96 хатніх хімікаў!

Хутчэй за ўсё, яшчэ некалькі месяцаў гэты лік будзе на высокім узроўні, а пасля апусціцца за кошт таго, што праз заканчэнне тэрмінаў даўніны знікнуць асуджаныя за ўдзел у пратэстах.

Разам з тым істотна скарацілася колькасць тых, хто трапляе ў калонію ці хімію з накіраваннем — а значыць, будзе ўнесены і ў спіс палітвязняў.

Кастрычнік 2024 года нельга лічыць паказальным — менавіта там сярод 87 чалавек, якім прызначана «адбыванне пакарання», фігуруюць 20 «аналітыкаў Ціханоўскай» з завочнымі прысудамі.

Аднак і без іх відаць, што ў канцы мінулага і пачатку гэтага года жорсткія прысуды атрымлівалі штомесяц 45-65 чалавек. У ліпені 2025 года лік скараціўся да 32 чалавек, у жніўні 2025 — ужо 22 чалавекі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары10

  • всё на мази
    31.08.2025
    Механизм смазан и останавливать нет смысла, пока не закончится последний беларус.
    А когда закончатся беларусы, то тоже нет проблем, возьмутся до завезенных пакистанцев, индусов, малазийцев, россиян, таджиков, узбеков.
    Тем более, что красива, парадак и шчасьце, по лукашенку, это как в Китае и России.
    Если будет не так, как в Китае и России, то власть, должность и награбленное не передашь по наследству.
  • .
    31.08.2025
    Дынаміка ліпеня і жніўня можа проста сведчыць пра тое, што месцы ў калоніях скончыліся?
  • За беларускую волю
    31.08.2025
    А Пазьняк прапануе зняць санкцыi з лукафашыстаў i даць лукашэску поўны картбланш. Гэта патаму, што Пазьняк як i Лукашэнка ненавiдзяць беларускi народ, бабарыканцаў, невероятных як iх пазьняк i лукашэнка абзывае, першы за то што пракiнулi яго, а другi за тое, што абралi Бабарыку i Свету, у гэтым яны i сышлiся, i абодва небеларуса. Адзiн малдаўскi цыган i правiльны маларасеец, другi напаўпалову татарын i паўпаляк, дзерабаняць бедны беларускi народ

Цяпер чытаюць

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. Ці доўга гэта будзе працягвацца?

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. Ці доўга гэта будзе працягвацца?

Усе навіны →
Усе навіны

Да яе чапляліся ў цягніку, яна ўдарыла туфляй. Выйшла кніга з эпізодам з юнацтва каралевы Камілы2

«Указ прыняты, а як гэта павінна працаваць, прыдумай сам». Што думаюць настаўнікі пра забарону мабільнікаў у школах

Будоўлю моднага ЖК побач з метро прыпынілі. У чым рэч?2

Як турбіны ветракоў пераробліваюць у модныя дамы ФОТЫ4

У Германіі бежанец з Ірака штурхнуў пад цягнік 16-гадовую ўкраінку5

Урсула фон дэр Ляен на беларускай мяжы: Калі выпрабоўваюць Літву, выпрабоўваюць усю Еўропу, мы дапаможам7

Літоўскую манету ў 2 еўра нумізматы купляюць за 3000 еўра. Што з ёй не так

Мінабароны Расіі паказала карту, на якой Адэская і Мікалаеўская вобласці аддзеленыя ад Украіны5

«Дапамажыце — дах». Магілёвец з інваліднасцю, дом якога пацярпеў ад буры, павесіў на хату абвестку з просьбай пра дапамогу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. Ці доўга гэта будзе працягвацца?

Рэальныя заробкі ў Беларусі растуць, нават у бюджэтнікаў. Ці доўга гэта будзе працягвацца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць