Следам за незвычайнай алмазнай развязкай на перасячэнні МКАД — Ігуменскага тракта і вуліцы Бабушкіна ў сталіцы збіраюцца зрабіць яшчэ адну.

Асаблівасць алмазнай развязкі ў тым, што на ёй адбываецца змена баковасці руху — ствараецца ўражанне выезду на сустрэчную паласу. На першы погляд здаецца, што пачаткоўцу за рулём тут будзе не проста разабрацца, але калі строга прытрымлівацца разметкі і знакаў — не заблукаеш.
У сталіцы могуць з’явіцца яшчэ падобныя алмазныя развязкі. Адной з першых у гэтым спісе стаіць балючая частка дарогі ў Уруччы — участак праспекта Незалежнасці са з'ездам на вуліцу Русіянава, пішуць «Мінск-Навіны».
— Гэта дазваляе павысіць прапускную здольнасць левых паваротаў без канфлікту з сустрэчным кірункам, развесці іх у асноўнай фазе. Таксама дазваляе прапусціць транзітны кірунак і з'езды направа, — растлумачыў развязку на МКАД і Ігуменскім тракце намеснік начальніка ўпраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Лівановіч.
За некалькі метраў да яе пачатку стаяць папераджальныя інфармацыйныя шчыты, а яскравая чырвоная разметка на асфальтавым пакрыцці адразу паказвае, куды забаронена ўязджаць. У першыя дні сталічная ДАІ на новай развязцы пільна сачыла за рухам машын, але толькі ў пікавыя гадзіны — раніцай і вечарам.
Цяпер чытаюць
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары