У расійскім Новасібірску самаабвешчаны факір на школьнай лінейцы збіраўся жангляваць вожыкам
Пры затрыманні ён моцна крычаў.

Жанглёра вожыкам затрымалі на школьнай лінейцы ў Новасібірску. І гэта не самае дзіўнае ў гэтай навіне, піша Baza.
Мужчына прыйшоў на лінейку, каб падтрымаць і пацешыць хвалюючыхся школьнікаў. З сабой у яго быў ручны вожык для жанглявання, некалькі штаноў і пара фокусаў у дадатак. Бацькі заўважылі дзіўнага мужчыну і падумалі, што ён эксгібіцыяніст — мужчына чамусьці то надзяваў, то здымаў штаны. Як высветлілася пазней, так ён рыхтаваўся да фокусу.
Прыбылыя паліцэйскія фокусамі не ўразіліся — пасля размовы на павышаных танах мужчыну павалілі на зямлю і затрымалі. Увесь гэты час ён моцна крычаў.
Пазней фокуснік выбачыўся за свой крык і за тое, што школьнікам давялося назіраць яго затрыманне. Аднак галоўнай пацярпелай у гэтай гісторыі засталася бедная жывёліна — вожык: пакуль фокусніка затрымлівалі, вожык спужаўся і ўкаціўся. Яго пакуль так і не знайшлі.
Каментары
Гэтая "навіна" вартая максімум раёнкі таго Новасімбірску, а не навінавай стужкі замежнага СМІ.