Галкіпер «ПСЖ», што прывёў клуб да перамогі ў Лізе чэмпіёнаў, пераходзіць у «Манчэстар Сіці»
Галкіпер «ПСЖ» Джанлуіджы Данарума працягне кар’еру ў англійскай прэм’ер-лізе. Італьянскі брамнік перайшоў у «Манчэстэр Сіці», паведамляе журналіст, вядомы інсайдар Фабрыцыа Рамана ў сацсетках.

Сума здзелкі склала €39 млн. Раней СМІ паведамлялі, што ў стане «Манчэстэр Сіці» Данарума можа атрымліваць да €15 млн з улікам бонусаў. Кантракт бакоў будзе разлічаны да 2030 года.
Джанлуіджы Данарума перабраўся ў «ПСЖ» з «Мілана» ў статусе свабоднага агента летам 2021 года. Кантракт італьянца з чэмпіёнамі Францыі заканчваецца праз год, а дамоўленасці пра падаўжэнне пагаднення дасягнута не было.
У мінулым сезоне Донарума прыняў удзел у 47 матчах ва ўсіх турнірах, у 17 з якіх ён адыграў «на нуль». Ён выйграў чатыры чэмпіянаты Францыі і ў гэтым сезоне Лігу чэмпіёнаў.
У сваю чаргу, галкіпер «Сіці» Эдэрсан, што гуляў за клуб з 2016 года, працягне кар'еру ў турэцкім «Галатасараі».
Дарэчы, летняе трансфернае акно ў Еўропе зачыняецца сёння. З 2 верасня можна будзе толькі ў Турцыю, або Саудаўскую Аравію.
Каментары