Грамадства77

Кіроўца паказаў, як праязджаць новую алмазную развязку ў Мінску. У гледачоў узніклі пытанні

Новая алмазная развязка, запушчаная днямі ў Мінску, адразу стала самай папулярнай тэмай абмеркавання для сталічных кіроўцаў. Прапанаваныя ДАІ схемы, як цяпер праязджаць участак Ігуменскага тракта на скрыжаванні з МКАД і вуліцай Бабушкіна хоць і дадалі нагляднасці, але многім не хапіла «натурнай» здымкі. Карыстальнікі тыктоку гэта недагляд паспяшаліся выправіць. Зрэшты, пытанняў у гледачоў менш не стала, піша Telegraf.news.

Скрыншот з відэа

Літаральна на наступны дзень пасля таго, як ДАІ абвясціла пра адкрыццё руху на гэтым участку, на відэаплатформе TikTok з'явілася нагляднае відэа, так бы мовіць, «з месца падзей»: адзін з кіроўцаў паказаў на практыцы, як рухаюцца сустрэчныя патокі на ромбападобнай развязцы.

Для аўтамабілістаў, звыклых да правабаковага руху, размяшчэнне патокаў на новай развязцы дакладна можа здацца дзіўным і «няправільным»: пасля выезду на развязку ваш паток апынецца злева, а сустрэчны — справа.

@90capitan #беларусь #Минск #лошица ♬ оригинальный звук -

Мяркуючы па каментарах, многія кіроўцы ўспрынялі навацыю Дзяржаўтаінспекцыі з занепакоенасцю. У першую чаргу таму, што такое скрыжаванне для беларусаў — у навінку, нідзе ў краіне з такой арганізацыяй руху больш не сустрэнешся на дарогах.

Шмат каму з ходу аказалася складана разабрацца ў хітраспляценнях разметкі, але, як адзначылі іншыя, калі строга прытрымлівацца разметкі і знакаў — заблытацца складана. Па першым часе на скрыжаванні дадаткова ўстаноўленыя яшчэ і пластыкавыя абмежавальнікі, якія звычайна выкарыстоўваюць дарожныя рабочыя пры правядзенні рамонтных работ.

Некаторыя выказалі здагадку, што складаней за ўсё сарыентавацца на такім скрыжаванні будзе прыезджым і тым, хто перасякае скрыжаванне ўпершыню, асабліва — у зімовы час года, калі разметку занясе снегам.

«Ужо не зусім зразумела, а калі прыбраць адбойнікі пластыкавыя і разметку прыцярушыць снегам, то ўдачы ўсім удзельнікам руху», — з доляй скепсісу напісаў адзін з гледачоў.

Яшчэ больш праблем можа ўзнікнуць, на думку каментатараў, калі на такім скрыжаванні сапсуецца святлафор.

«Калі святлафоры не будуць працаваць, тут аварый будзе — адна на адной», — выказаў меркаванне адзін глядач.

«А калі святлафоры зламаюцца, як там рэгуліроўшчык разруліць?» — задаўся пытаннем іншы.

Зрэшты, знайшліся і тыя, хто падтрымаў ініцыятыву ДАІ. Сярод іх апынуліся тыя, каму часта даводзіцца ездзіць гэтым маршрутам у гадзіны пік.

«Гэта, я так разумею, для павароту налева на МКАД зрабілі, каб не стаялі. Таму што ў гадзіну пік з Бабушкіна на ўнутранае кольца цяжкавата трапіць», — падзяліўся вопытам адзін каментатар.

Многія таксама адзначылі, што для таго, каб разабрацца ў асаблівасцях руху на такім «кітайскім» скрыжаванні (такая схема, сапраўды, актыўна ўжываецца ў Кітаі на магістралях з інтэнсіўным рухам), трэба проста «адзін раз праехаць у абодва бакі — і ўсё стане зразумела».

«Заўсёды ўсе новаўвядзенні ўспрымаюць у штыкі. І нязвыкла, і незразумела, так, магчыма, нешта не дадумалі (паставілі б папераджальныя плакаты з усіх бакоў пра змену і як ехаць трэба, было б лягчэй і больш зразумела, але не факт), а з часам прывыкаеш і нібыта нармальна аказваецца. Так што проста разбярыцеся і прывыкніце, нас ніхто не спытаецца — так пакінуць ці вярнуць як было», — рэзюмавала адна з глядачак.

Каментары7

  • Жыхар
    24.08.2025
    Чыноўнік марыць пра павышэнне, чытае пра еўрапейскія эксперыменты 1970-х гадоў і выдае іх за інавацыі. Потым на гэта выдзяляюцца грошы, будуецца развязка, а праз год пра яе ціха забываюць, бо яна працуе неэфектыўна. Тыповая імітацыя бурнай дзейнасці.
  • Nk
    24.08.2025
    Добры і разумны падыход з невялікімі выдаткамі.
    Ужо многа гадоў арганізацыяй руху ў Мінску займаюцца разумныя людзі, недзе з 2010-2012.
    Дзякуй вам, хлопцы.
    Шмат якіх добрых спраў зрабілі, якія спачатку не падабаліся кіроўцам, але потым выдатна спрацоўвалі.
    Спадзяюся, так будзе і тут.
  • Смiт
    25.08.2025
    > арганізацыяй руху ў Мінску займаюцца разумныя людзі, недзе з 2010-2012.

    У меня проблем с проездами сложных перекрёстков нет. Главное уметь читать дорожные знаки и представлять себе геометрию.

    Но умным людям, спроектировавшим заезд-выезд в магазин Материк и Корона на Независимости – нужно забить в голову гвоздь.

Цяпер чытаюць

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава — падобна, за Гаюн5

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве1

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей16

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ5

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС8

У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць