Здарэнні1616

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей

Вера Краўцова, якую забілі ў М'янме пры спробе ўладкавацца мадэллю, шукала лепшага жыцця, бо з дзяцінства сутыкалася з цяжкасцямі.

Сяброўка распавяла выданню «Абзац», што Вера, хоць і нарадзілася і расла не ў самым добрым раёне Мінска, была добрым, пазітыўным чалавекам.

«У яе нейкае лютае жыццё было. Я пра сям’ю, напэўна, падрабязнасцяў раскрываць не буду, але было цяжка. З ранняга дзяцінства пачала працаваць, то ў грамадскім харчаванні, то ў сферы паслуг», — сказала сяброўка загінулай.

Галоўнай марай Веры было адкрыць кавярню ў Кітаі. Аднак ажыццявіць яе дзяўчыне не атрымалася.

«Яна шукала лепшага жыцця ў матэрыяльным сэнсе. Кітай ёй як такі не падабаўся, але там добра плацілі. Насамрэч Вера была вельмі наіўная. Калі пра выкраданне праўда, дык гэта, хутчэй, ад глупства і шчырага даверу да людзей», — дадала суразмоўца.

Яна ўдакладніла, што апошні раз размаўляла з ёй 4 жніўня, але пасля сувязь з дзяўчынай знікла. Нягледзячы на гэта, сяброўка дагэтуль не хоча верыць у гібель Веры і хоча думаць, што яна застаецца ў рабстве, але жывая.

***

Сувязь з Верай знікла 4 кастрычніка. Па інфармацыі з расійскіх каналаў, якія цытавалі нейкую яе знаёмую расіянку з Чыты, бацькам Веры спачатку паведамілі, што дзяўчына загінула, і патрабавалі за яе цела $500 тысяч. А праз некалькі дзён сказалі, што дзяўчыну крэміравалі. Нібыта яна была ў Тайландзе, але яе адвезлі ў скам-цэнтр у М'янме, дзе прадалі на органы.

Беларускае пасольства ў В'етнаме арганізавала пошукавыя мерапрыемствы пры садзейнічанні сілавых і дыпламатычных структур краін В'етнама і Тайланда. Да аперацыі таксама былі падключаныя апараты ганаровых консульстваў Рэспублікі ў Янгоне і Бангкоку.

Учора стала вядома, што Веру Краўцову знайшлі мёртвай, пра гэта паведаміла крыніца расійскага тэлеканала «Рен ТВ». Паводле папярэдніх звестак, смерць насіла крымінальны характар.

Каментары16

  • Моргенштерн
    17.10.2025
    Лёгкие деньги довели певицу ртом до цугундера.
    Глупость в 26 лет,а тем более искреннее доверие к людям…это как вообще? Себя продавать (и охранять) надо уметь,факт.
  • адказваю
    17.10.2025
    між радкоў, як вы абрыдлі. тут трагедыя, а вы зноў пра феміністак. у вас нездаровая акцэнтуацыя, схадзіце да тэрапеўта і дапамажыце сабе.

    і нагадаю, рассылка інтымных фатаздымкаў без згоды — злачынства, і караецца законам ў любой нармальнай юрысдыкцыі (калі вы канешне не з каменнага стагоддзя пішаце).
  • фу
    17.10.2025
    Моргенштерн, і нават тут пішуць дзікія рэчы, прыбіраючы адказнасць са скамераў і гвалтаўнікоў. а потым пытаюцца, а ў чым праблема. нашмат больш у свеце прымусовай прастытуцыі, чым дабраахвотнай. адкрыйце фэйсбук, там рэклама такая часам не блакуецца. і маркіруецца пад штосьці "прыгожае" і законнае. зарабляюць на жанчынах ва ўразлівым экананмічным стане, якія шукаюць нармальную працу, каб прадаць іх у рабства.

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга3

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Да канца гэтага года мы павінны мець свае боепрыпасы да артылерыйскіх сістэм38

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць4

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга3

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць