Грамадства1111

Еўрапейскія дыпламаты кансультаваліся з Ціханоўскай з нагоды прапановы беларускіх уладаў аб сустрэчах

Пасол Беларусі пры Святым Прастоле ў Ватыкане і былы намеснік міністра замежных спраў Юрый Амбразевіч правёў непублічныя сустрэчы з шэрагам еўрапейскіх дыпламатаў. На думку аднаго з дыпламатаў, які сустрэўся з Амбразевічам, Мінск «адчувае акно магчымасцяў» на фоне пацяплення стасункаў з адміністрацыяй Дональда Трампа і хоча выкарыстаць гэты момант, каб дамагчыся скасавання санкцый. Ці ў курсе гэтых кантактаў Офіс Святланы Ціханоўскай? Пра гэта «Люстэрка» спытала ў дыпламатычнага дарадцы Ціханоўскай Дзяніса Кучынскага.

Дзяніс Кучынскі

«Так, мы ведаем пра гэтыя кантакты. Дыпламаты розных краін, у тым ліку ў Парыжы, звярталіся да Ціханоўскай з нагоды гэтых нядаўніх захадаў з боку Амбразевіча, — расказаў Дзяніс Кучынскі. — 

Яна сказала, што ў прынцыпе не супраць, калі нехта з супрацоўнікаў амбасадаў, на ніжэйшым узроўні, сустрэнецца з Амбразевічам у Парыжы. Яна таксама папрасіла нашых партнёраў трансляваць агульнаеўрапейскую павестку ў дачыненні да рэжыму: што ўсе палітвязні мусяць быць вызваленыя, а рэпрэсіі спыніцца».

Каментары11

  • Жора
    17.10.2025
    "папрасіла нашых партнёраў трансляваць агульнаеўрапейскую павестку ў дачыненні да рэжыму: што ўсе палітвязні мусяць быць вызваленыя, а рэпрэсіі спыніцца"
    пра новыя выбары ўжо размовы не вядзецца, закруціць бы фарш у стан да 2020 года, усё правільна?
  • Ну-ну
    17.10.2025
    Жора, а як так сталася, што спачатку «лукашонку адцягваюць з-пад расеі» (паводле вашае зенаніцкай шызафрэнічнай «лёгікі»), а размовы перад гэтым вядуць са «сьветкай», «агЭнтурай» і «левалібэраламі»? І наогул, навошта эўрапейскія «левакі, левалібэралы, глябалісты» раптам цікавяцца Беларусьсю? Яны ж у вашым шызафрэнічным факсавым сьвеце ўсё нібыта супраць Беларусі робяць. Эх, шкада, што Вы не патлумачылі... Ай-яй-яй...
  • Х
    17.10.2025
    У этого паренька реально дар. Он может долго рассказывать ни о чем.

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод20

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць