Грамадства1212

«Зараз яе будзе ахоўваць Сярожа». Боты атрымалі новую метадычку пра Ціханоўскую

Інфармацыя аб тым, што Літва знізіла ўзровень аховы Святланы Ціханоўскай, актывавала ботаў. У тыктоках і ютубах з'явіліся тысячы аднатыпных каментаў. Ціханоўская не перамагала на выбарах, пішуць яны. Яна — ніхто і нікому не патрэбная, піша іншая група. Ёсць і новыя сюжэты. Мы сабралі асноўныя наратывы прапаганды, якія прасочваюцца ў каментарыях.

Фота: Riccardo Savi Getty Images for Concordia Annual Summit

Каму ўвогуле патрэбная Ціханоўская?

Гэты тэзіс стаў галоўным у рэакцыях ботаў на навіну пра змены статуса аховы Святланы Ціханоўскай. Галоўны пасыл — Ціханоўская настолькі нязначная фігура, што на яе ніхто не будзе нават замахвацца.

• А навошта яе ахоўваць? Каму яна патрэбная?

• Ад каго яе ахоўвалі? Каму яна ўвогуле патрэбная?

• Каму патрэбная яна, як і Сярожа.

• А каму яна патрэбная, каб ахоўваць

• А якая ёй небяспека пагражае? Каму яна патрэбная? Хто яна такая, каб рукі аб яе пэцкаць? Яе ў Беларусі лічаць клоўнам разам з Сярожам.

Цяпер яе будзе ахоўваць Сярожа

Іншая група ботаў атрымала ўказанне посціць шутку юмару, што зараз аховай Святланы зоймецца яе муж Сяргей.

• Ціханоўскую зараз будзе ахоўваць Ціханоўскі.

• Цяпер ёсць ахова ў яе — Сярога!

• Сярожа яе будзе ахоўваць.

• Цяпер яе муж павінен ахоўваць.

• Каму яна патрэбная? Сярожка будзе ахоўваць.

Яе нават не было ў бюлетэні

Задача ботаў таксама — заблытаць і зняверыць. Таму частка ботаў паралельна спрабуе пераканаць аўдыторыю, што Ціханоўская ўвогуле не была кандыдаткай у прэзідэнты, што яе прозвішча не значылася ў бюлетэнях для галасавання.

• Яна не балатавалася ніколі.

• Я забылася, але хіба ў бюлетэні было яе прозвішча? Хто яе ведаў і галасаваў?

• У сэнсе перамагла? Яна што, была ў кандыдатах?

У якім месцы яна перамагла? 

Аднак больш распаўсюджаная версія: так, Ціханоўская ўдзельнічала, але ні пра якую перамогу гаворкі ісці не можа. Гэта ўсё выдумкі Захаду і апазіцыі.

• На выбарах яна не прайшла

• Я не чула, што Ціханоўская перамагла на выбарах у Беларусі, гэта хлусня

• Хто перамог? Ціханоўская смецце

• Трызненне нейкае: Ціханоўская перамагла на выбарах. У якой краіне перамагла?

• Увесь народ ведае, што Захад хлусіць, ніхто не абраў Ціханоўскую

• Хто вам сказаў, што Ціханоўская перамагла на выбарах? Хлусня.

• Яна гэтаксама перамагла, як Санду ў Малдове. Каму яна патрэбная?

• у якім месцы яна перамагла?

Насамрэч у яе 3% 

Каб надаць сваім словам важкасці, боты выкарыстоўваюць псеўдастатыстыку, называючы канкрэтныя, але нічым не падмацаваныя лічбы.

• Яна нават 20% не набрала. Цяпер Літва хай ахоўвае

• Лухту не нясіце пра перамогу на выбарах… Максімум 3 працэнты…

• У 20‑м Светка набрала 0,3%, казалі 3%, а Сярожа ўдакладніў: 0,3%. Каму яна патрэбная? А ў Літве, напэўна, грошы няма куды дзяваць.

Каментары12

  • Не бот і не ружпоні
    16.10.2025
    Выбараў не было. ОСТ- сумесны праект спецслужбаў "захаду" і "усходу". Ціханоўская- ніхто.
  • даведка
    16.10.2025
    Заведующий по методичкам прочитал мой комментарий и давай вводную ботам. )))
  • Датышо
    16.10.2025
    Руский нам не брат!, у 2/3 беларусов есть русские родственники.

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала6

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

«Дабраліся і да сабак». Мікола Статкевіч расказаў пра спецаперацыю супраць ягоных гадаванцаў5

Колькі каштуе зрабіць ДНК-тэст на бацькоўства?8

У Польшчы расіяніну, які выдаваў сябе за апазіцыянера, далі сем гадоў калоніі за працу на ФСБ. Яго жонка таксама атрымала тэрмін10

У ЕС зацвердзілі новыя правы авіяпасажыраў. Шмат чаго вы даўно чакалі3

Сакрэтны план НАТА супраць Пуціна: як Захад рыхтуецца да абароны ад Расіі8

Боль фанатаў каманды Парагвая не сціхае — яны спалілі пудзіла Мбапэ4

Алёна Ланская пахвалілася, што даўно адмовілася ад мяса, бо любіць жывёл. Спявачцы прыпомнілі яе шубу4

Памерла легенда поп-рок-музыкі Боні Тайлер9

У Жлобіне аднавілі падачу вады пасля аварыі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала6

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць