Эканоміка

З 1 верасня павялічваюць кошт праезду па платных дарогах

З 1 верасня ў Беларусі вырасце кошт праезду па платных дарогах. Адпаведнае рашэнне зацверджана Міністэрствам транспарту і апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Анлайнер

Найбольш прыкметна падаражанне закране ўладальнікаў грузавікоў з масай больш за 3,5 тоны. Аплата за кіламетр складзе:

  • для машын з дзвюма восямі — 0,117 еўра (+2,6%);
  • з трыма восямі — 0,146 еўра (+2,8%);
  • з чатырма і больш восямі — 0,176 еўра (+2,9%).

Для легкавых аўто і лёгкага камерцыйнага транспарту (да 3,5 тоны) кошт 15-дзённай віньеткі застанецца ранейшым — 20 еўра. Затое 30-дзённая падаражэе з 31 да 32 еўра, а гадавая — са 107 да 110 еўра.

Перагледзелі і штрафы:

  • для легкавых машын разавы штраф за поўную неаплату застанецца 14 еўра;
  • для грузавікоў — павялічыцца з 36 да 37 еўра;
  • за частковую аплату для цяжкага транспарту — з 18 да 18,5 еўра.

Папярэдняе павышэнне цэнаў на платных дарогах адбывалася ў верасні мінулага года.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука1

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў3

79‑гадовую пенсіянерку ў Столінскім раёне шукалі 4 дні і знайшлі жывой5

У Кітаі працягваюцца жорсткія чысткі ў арміі: паляцела галава другога чалавека ў войску3

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім23

Філосаф Мацкевіч прапануе стварыць варыянт беларускай рускай мовы, каб зблізіць яе з беларускай125

Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»4

Аляксандр Азараў закрывае фонд Bypol4

У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС6

У мінскай Камароўкі з'явіўся канкурэнт. Якія цэны на гэтым «сакрэтным» рынку?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука1

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць