Грамадства1212

Якія прысуды даюць па справе Гаюна?

Адна з самых масавых палітычных спраў у разгары. Прысуды па ёй выглядаюць мякчэйшымі, чым за дапамогу Чорнай кнізе Беларусі ці за каменты пасля забойства айцішніца Зельцара. Аднак у любым разе гэта дзясяткі, калі не сотні паламаных чалавечых лёсаў.

Калона расійскіх ваенных грузавікоў у Гомелі, красавік 2022 года. Фота: чытач «Флагштока»

Мінскі гарадскі суд і ўсе абласныя суды штампуюць прысуды па справе Гаюна — усіх, хто дасылаў нешта ў маніторынгавы праект, судзяць за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (артыкул 361‑4 Крымінальнага кодэкса).

Калі чалавек напісаў толькі адно паведамленне Гаюну, яго судзяць па першай частцы артыкула, там магчымае пакаранне — да 4 гадоў хіміі ці ад 2 да 6 гадоў калоніі. Калі ж паведамленняў было некалькі, то гэта лічыцца паўторным садзейнічаннем, а значыць, чалавеку інкрымінуецца і першая частка артыкула, і другая. Адказнасць за другую — ад 2 да 5 гадоў хіміі ці ад 3 да 7 гадоў калоніі.

Па такім самым артыкуле судзяць не толькі за Гаюн, але і тых, хто нейкім чынам узаемадзейнічаў з незалежнымі медыя ці праваабаронцамі альбо дапамагаў палітвязням. Таму няма магчымасці дакладна размежаваць, каго судзяць за Гаюн, а каго за нешта іншае па гэтым жа артыкуле.

Мы ўзялі для аналізу вынікі судоў тых палітвязняў, хто быў асуджаны па артыкуле 361‑4 Крымінальна кодэкса і ў якіх прысуд уступіў у сілу пасля ліпеня 2025 года. Чаму менавіта такая дата?

Сілавікі атрымалі доступ да бота Гаюна ў пачатку лютага 2025 года. Людзей сталі масава арыштоўваць адразу пасля гэтага. Справы дайшлі да судоў не раней за чэрвень 2025 года, а працэсы працягваюцца і дагэтуль.

У маі-чэрвені ў міліцэйскі спіс экстрэмістаў дадалі літаральна некалькі чалавек за «садзейнічанне», ад ліпеня колькасць вырасла ў разы. Адзінае тлумачэнне — пайшоў паток асуджаных Гаюноў.

За ліпень-кастрычнік 2025 года паспеў уступіць у сілу прысуд прыкладна ў 100 чалавек, у каго сярод абвінавачвання ёсць артыкул 361‑4 Крымінальнага кодэкса. Адкідваем са спісу тых, каго судзілі завочна — каліноўцаў, Антона Матольку, — а таксама тых, пра каго дакладна вядома, што яны былі арыштаваныя раней за пачатак справы Гаюна.

Таксама выносім у асобную групу тых, хто асуджаны па 361‑4 (магчыма, за Гаюн) і яшчэ што-небудзь — напрыклад, за каменты ці за ўдзел у пратэстах. У такой сітуацыі хатнюю хімію не даюць. Насупраць імёнаў у міліцэйскай базе стаіць пазнака «адбывае пакаранне». Гэта значыць, што ім прысудзілі ці хімію з накіраваннем, ці калонію (дакладней вызначыць немагчыма).

Такім чынам, застаецца роўна 75 чалавек, якіх асудзілі толькі па артыкуле 361-4. З іх 49 чалавек (65%) атрымалі хатнюю хімію.

Астатнія 29 чалавек (35%) атрымалі, адпаведна, хімію з накіраваннем ці калонію. Сярод іх ёсць людзі, якія зараз на свабодзе — напрыклад, Мікіта Лосік, брат вядомага блогера Ігара Лосіка, атрымаў хімію і эвакуяваўся з Беларусі.

У спісе ёсць 15 жанчын. 14 з іх атрымалі хатнюю хімію. Максімальна жорстка абышліся толькі з Ганнай Шпак, колішняй спарстменкай, а цяпер трэнеркай у школе алімпійскага рэзерву «Буравеснік» у Мінску. Яна адзіная з жанчын атрымала калонію.

Таксама больш жорсткія тэрміны (хутчэй за ўсё, калонія) давалі сілавікам, якія дасылалі нешта Гаюну.

Цяпер па частках артыкула. Па першай частцы (нагадаем, гэта значыць, адно дасланае паведамленне ці фота) асудзілі 24 чалавекі. 21 з іх атрымаў хатнюю хімію.

Больш жорсткі прысуд быў у згаданага Мікіты Лосіка (хімія з накіраваннем, ад якой ён з'ехаў), Яўгена Калбаскі (чатыры гады хіміі з накіраваннем), а таксама ў Андрэя Хрышчановіча. Яму далі год калоніі, таму яму, з улікам адбытага часу ў СІЗА, засталося правесці за кратамі каля трох месяцаў.

Адпаведна, па першай і другой частцы артыкула (за некалькі паведамленняў) асудзілі 51 чалавека. З іх 28 хатніх хімій і 23 больш жорсткія прысуды. Калі ж улічваць толькі мужчын, то доля хатніх хімій апускаецца ніжэй за 50%.

Справа Гаюна пачалася пасля таго, як сілавікі затрымалі актывістку, якая некалькі гадоў жыла ў Беларусі ў падполлі. У яе мабільніку знайшлі спасылку на далучэнне ў бот Гаюна, якую ёй дасылалі ў самым пачатку існавання праекта. Фатальная памылка была ў тым, што спасылка была бестэрміновая. А таму сілавікі змаглі падключыцца да бота і выпампаваць адтуль усю інфармацыю.

Саму ж дзяўчыну затрымалі праз тое, што яна была вымушаная звярнуцца ў дзяржаўныя структуры, да медыкаў. У яе хлопца, які хаваўся разам з ёй, пачаліся моцныя праблемы са здароўем на фоне арышту яго бацькі.

Заснавальнік Гаюна Антон Матолька адразу пасля ўзлому абвесціў пра закрыццё праекта. Сілавікі ў сваіх тэлеграм-каналах дэкларавалі, што ўлічаць гэты факт пры вынясенні пакарання інфарматараў Гаюна.

Каментары12

  • Беларус
    18.10.2025
    “… гэта дзясяткі, калі не сотні паламаных чалавечых лёсаў”. І Матолька таксама нясе адказнасць за гэтыя зламаныя лёсы, які за тры гады існавання Гаюна так бяздарна ставіўся да бяспекі людзей, якія яму давераліся. Гэта кім трэба быць каб за тры гады не дадумацца адклікаць спасылку на далучэння ў чат ці элементарна адключыць адлюстраванне гісторыі чата для новых удзельнікаў.
  • www
    18.10.2025
    Сотні, паламаных лЁсаў! Але ці былі вартыя намаганні людзей?
    чым дапамаглі фота скінутыя ў Гаюн?
    дзе можна знайсці інфармацыю?
  • цыкада
    18.10.2025
    здорово у лукашистов подгорает, раз так дружно дизлайкают

Цяпер чытаюць

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука1

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Усе навіны →
Усе навіны

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў3

79‑гадовую пенсіянерку ў Столінскім раёне шукалі 4 дні і знайшлі жывой5

У Кітаі працягваюцца жорсткія чысткі ў арміі: паляцела галава другога чалавека ў войску3

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім23

Філосаф Мацкевіч прапануе стварыць варыянт беларускай рускай мовы, каб зблізіць яе з беларускай125

Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»4

Аляксандр Азараў закрывае фонд Bypol4

У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС6

У мінскай Камароўкі з'явіўся канкурэнт. Якія цэны на гэтым «сакрэтным» рынку?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука1

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць