Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»
Акруговы суд у Варшаве не задаволіў просьбу Германіі аб экстрадыцыі грамадзяніна Украіны Уладзіміра Ж., якога падазраюць ва ўдзеле ў падрыве газаправода «Паўночны паток». Суд таксама адмяніў меру стрымання для яго — арышт, паведамляе polskieradio24.pl.

Суддзя падкрэсліў, што польскі бок не мае дастатковых доказаў, прадстаўленых Германіяй:
«Польскі суд не валодае па гэтай справе ніякімі зыходнымі доказамі, паколькі нямецкі бок даслаў толькі вельмі агульную, фармальна неабходную інфармацыю па ёй».
Ён адзначыў, што хоць еўрапейскі ордар на арышт складзены карэктна, інфармацыю пра сутнасць абвінавачання можна змясціць на адным аркушы А4. Таму суд не можа ацэньваць, ці сапраўды падазраваны быў датычны да выбухаў газаправодаў «Паўночны паток-1» і «Паўночны паток-2».
«Вы вольныя», — сказаў суддзя, звяртаючыся да Уладзіміра Ж.
Такім чынам, польскі суд адмовіўся выконваць еўрапейскі ордар на арышт, выдадзены Федэральным судом Германіі ў Карлсруэ. Выдаткі па справе будуць аплачаныя за кошт дзяржавы. Бакі могуць абскардзіць рашэнне ў апеляцыйным судзе.
49‑гадовы ўкраінец быў затрыманы 30 верасня па месцы жыхарства. Яго падазравалі ў сабатажы, знішчэнні маёмасці і пашкоджанні газаправода «Паўночны паток-2». Сам ён сцвярджае, што не меў да выбухаў ніякага дачынення і падчас інцыдэнту, які адбыўся 26 верасня 2022 года на дне Балтыйскага мора, знаходзіўся ва Украіне.
Туск: Польшча не выдасць Германіі арыштаванага за падрыў «Паўночных патокаў»
У Польшчы затрымалі ўкраінца, якога падазраюць у падрыве «Паўночных патокаў»
Суд у Італіі дазволіў экстрадыцыю ў Германію меркаванага арганізатара падрыву газаправода «Паўночны паток»
У Італіі затрымалі падазраванага ў дыверсіі на «Паўночных патоках» — грамадзяніна Украіны
Следчыя ў Германіі вызначылі асобы ўсіх падазраваных у падрыве «Паўночных патокаў»
Каментары
Польшча - брава! Мужык - герой. А немцы вядома што.