Свет33

Літва завяршыла вайсковыя вучэнні на мяжы з Беларуссю

У Літве каля мяжы з Беларуссю завяршыліся міжнародныя вучэнні НАТА Geležinis Vilkas 2025‑II («Жалезны воўк 2025-II»). Яны праходзілі з 6 па 18 кастрычніка на палігоне ў Падброддзі, прыкладна за 15 кіламетраў ад беларускай мяжы.

Здымак ілюстрацыйнае. Фота: Sean Gallup/Getty Images

У манеўрах удзельнічалі больш за тры тысячы вайскоўцаў з Літвы і іншых краін НАТА — Бельгіі, Чэхіі, Люксембурга, Нідэрландаў, Нарвегіі, Харватыі і Германіі. Было задзейнічана каля 650 адзінак вайсковай тэхнікі, у тым ліку гаўбіцы, баявыя машыны пяхоты, супрацьтанкавыя і ракетныя комплексы, а таксама беспілотнікі.

Падчас вучэнняў вайскоўцы адпрацоўвалі наступальныя і абарончыя дзеянні, а фінальны этап уключаў баявыя стрэльбы з выкарыстаннем рэальных боепрыпасаў ва ўмовах, набліжаных да баявых.

Раней паведамлялася, што ў Літве з верасня па кастрычнік праходзяць яшчэ адны буйныя вучэнні — Perkūno Griausmas 2025 («Гром Пяркунаса 2025»), у якіх удзельнічае каля 17 тысяч вайскоўцаў па ўсёй краіне.

Каментары3

  • Памежны вожык
    18.10.2025
    Ці дасталі яны той танк з багны ў выніку?
  • Петруха
    18.10.2025
    Ну ни черта себе наглость 15 км от границы!
  • Неадпаведны
    19.10.2025
    вораг нумар адзін

Цяпер чытаюць

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку13

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўскім рынку адкрылася новае месца з фастфудам: прапануюць бульбу па-бельгійску

Былы дыпламат і былы дэпутат Савіных пайшоў у бізнэс7

Дзед вядомага шпіёна Яна Марсалека таксама быў шпіёнам 

Два чалавекі загінулі ў ДТЗ у Крычаўскім раёне1

Мінск увайшоў у топ самых папулярных гарадоў для паездак расіян на лістападаўскія выхадныя3

Кім Кардаш’ян выпусціла лінію стрынгаў, якія імітуюць валасы на лабку, — першую партыю ўжо размялі15

У Мінску і вобласці заўважылі нашэсце баброў4

Што народ думае пра Лугіну і «Камволь»10

Як выглядае галерэя Апалона, якую абрабавалі ў Луўры ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку13

У зняволенні памёр асуджаны па палітычных артыкулах даносчык і ўдзельнік акцый за Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць