Усяго патроху11

Лявон Халатран адкрыў з камандай бістро-бар у Варшаве — чым будуць здзіўляць?

Флэт брэд, польская мачанка, футурыстычная люстра ад беларускага мастака — Лявон Халатран з камандай адкрылі ў Варшаве новае бістро-бар Antresolec.

Лявон Халатран. Фота: асабісты архіў

Бістро пад назвай Antresolec, акрамя адсылкі да вядомага слова, абыгрывае сваё размяшчэнне на карце горада — вуліцу Solec, якая знаходзіцца на адным з самых тусовачных участкаў Варшавы недалёка ад Віслы.

Новы праект Лявона Халатрана (колішняга кіраўніка руін-бара ОК16 у Мінску і экс-палітвязня), партнёра і шэф-кухара Уладзя і пяці інвестараў абяцае сучасную кухню з лакальнымі кампанентамі.

«Мы хочам гатаваць вельмі якасную ежу, смачную, па нармальных цэнах, без овер прайсу. Так, у нас ёсць такія пазіцыі як флэт брэд — гэта амерыканская невялікая піцуля з нетрадыцыйнымі для піцы начыннямі. Напрыклад, мідыямі ці качкай. Таксама ў нас будзе мачанка, але польская — у іх гэта бургер з тушанай, рванай свінінай. Плануем прадаваць польскія арганічныя віны і сідры», — расказвае Лявон.

Келіх віна ў бары абыдзецца ў 20 злотых (16 BYN), а флэт брэд будзе каштаваць каля 40 (32 BYN). У будні тут будуць падаваць аўтарскія абеды, а ў выходныя запрашаюць на сняданні.

Лявон кажа, што яны з камандай доўга абмяркоўвалі, як ім лепш падаваць свой беларускі эмігранцкі складнік, і прыйшлі да высновы, што беларускасць персаналу і часткі наведвальнікаў і так сфармуюць патрэбны дух.

«Дэфіцыту дранікаў ці сырнікаў у Варшаве сёння няма, таму нам важней быць інтэрнацыянальным месцам. Мы не адмаўляем свайго эмігранцкага пачатку, але паказваем, што мы цалкам сабе добра інтэгруемся ў польскае грамадства, бо жывём тут усё ж не першы год».

Шмат фізічнай працы ў бістро рабілася сваімі рукамі, на валанцёрскіх пачатках. У бар ужо ўклалі каля 45 тысяч даляраў. Дызайн інтэр’еру ў ім — справа рук беларускага мастака Сашы Адамава. Ён жа стварыў футурыстычную фотагенічную люстру для бістро.

Люстра ад мастака Сашы Адамава. Фота: асабісты архіў суразмоўцы

Як Лявон будзе спалучаць працу ў бістро са сваімі іншымі праектамі, напрыклад, прасторай для імпрэз Kwatera 27?

«Бар для мяне ў прыярытэце. І насамрэч першапачаткова планаваўся ён, а па ходзе атрымалася і прастора. Але Kwatera 27 — культурны, некамерцыйны праект, які пакуль нічога не зарабляе. Бістро ж адразу планавалася камерцыйным».

Antresolec — не першае гастранамічнае месца, да якога ў Варшаве прыкладвае руку Лявон. Амаль адразу пасля эміграцыі з Беларусі ён займаўся барам BackDoor, але сышоў адтуль праз канфлікт з іншым уладальнікам. Пасля двух гадоў існавання BackDoor закрыўся. Лявон кажа, што ўлічыў папярэдні досвед, таму перад адкрыццём бістро яны падрыхтавалі пагадненне з правіламі паводзінаў падчас неспадзяваных сітуацый — яго падпісалі ўсе члены каманды.

Каментары1

  • Гжегош
    20.10.2025
    Судя по предыдущим примерам, удивлять поляков и бывших соотечественников они будут прежде всего ценами...

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу67

Грамадствадапоўнена67

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

Зяленскі паведаміў пра існаванне трох дакументаў, якія датычацца завяршэння вайны ва Украіне

Міністэрства ЖКГ расказала, як «дармаеды» ды іх сямейнікі павінны плаціць за камуналку4

Як правільна выбраць салодкі падарунак дзіцяці і якіх дабавак трэба пазбягаць2

Расіянін з судзімасцю заняўся дабрачыннасцю ў Беларусі. У некаторых пасля дапамогі Дзядзі Яшы пачынаюцца праблемы15

Улюбёны ласунак зуброў назвалі ў паляўнічай гаспадарцы — яго даюць круглы год1

Стаматолаг з Мінска збіраецца бегчы 24 гадзіны3

Сырскі: Украінскія войскі з сярэдзіны лістапада змаглі вярнуць кантроль над часткай Пакроўска і цяпер утрымліваюць паўночную частку3

ЗША далі Зяленскаму дэдлайн да Калядаў, каб ён падпісаў мірны план13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу67

Грамадствадапоўнена67

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць