Свет11

У Іспаніі затрымалі трох беларусаў, падазраваных ва ўгонах аўтамабіляў. У іх была своеасаблівая схема

У іспанскай правінцыі Алікантэ, у мястэчку Ла-Нусія каля Валенсіі, затрымалі трох грамадзян Беларусі ва ўзросце каля 44—45 гадоў. Іх падазраюць у крадзяжы аўтамабіляў, падробцы дакументаў і ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе. Пра гэта паведамляе мясцовае выданне Okdiario, піша сайт «Беларусь и мир».

Паліцыя пачала расследаванне пасля таго, як атрымала звесткі пра банду, якая займалася крадзяжом аўто пэўнай маркі на тэрыторыі правінцыі. Высветлілася, што машыны разбіралі недзе ў гэтым жа рэгіёне, а іх запчасткі ставілі ў так званыя «тапельцы» — аўтамабілі той жа мадэлі, што пацярпелі ад паводак пасля ўрагану «Дана» ў 2024 годзе. Пасля гэтага атрыманыя «гібрыды» прадавалі як легальныя машыны на рынку б/у ў іншых краінах.

Калі следчыя акрэслілі трох падазраваных, яны арганізавалі за імі негалоснае назіранне. Гэта прывяло да дома ў раёне вілаў у Ла-Нусіі, дзе і была абсталяваная майстэрня.

Высветлілася, што схема выглядала так: злачынцы куплялі ў прыватных асоб за наяўныя «ўтопленыя» аўто сярэдняга і прэміяльнага класа, пасля знаходзілі на вуліцы такую ж мадэль, уганялі яе, некаторы час трымалі ў пэўным месцы, а потым прывозілі дадому і цалкам разбіралі. Дэталі з угнанага аўтамабіля пераносілі на шасі купленага ва «ўтопленым» стане, пасля чаго гатовую машыну выводзілі на легальны рынак.

Падчас праведзеных ператрусаў знайшлі два нядаўна ўгнаныя дарагія аўто: аднаму ўжо паставілі новыя нямецкія нумары, другое яшчэ разбіралі. Таксама канфіскавалі аўтамабілі саміх трох падазраваных — выявілася, што яны таксама былі «тапельцамі» і мелі нелегальныя запчасткі.

У майстэрні паліцыя знайшла абсталяванне для ўгону: прылады для кланавання ключоў, сістэмы сачэння за аўто, якое планавалі скрасці, комплексы для перапраграмавання электронных блокаў і вялікую колькасць ключоў ды дакументаў да аўтамабіляў тых марак, якія фігуравалі ў справе.

Затрыманых даставілі ў суд, дзе ім абралі меру стрымання ў выглядзе арышту. Следства працягваецца, бо трэба прааналізаваць вялікі аб’ём дакументаў, і не выключана, што будуць новыя затрыманні.

Каментары1

  • Эмильен
    10.12.2025
    Банда на Мерседесах?
    Красочка есть,МД10?

Цяпер чытаюць

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV двойчы тэлефанаваў у банк, яму не верылі і клалі слухаўку5

Украіна ўзгадніла візіт Ціханоўскай у Кіеў8

«Ужыў у сацсетках слова «калхазан». За што маглі асудзіць былога маладафронтаўца Яўгена Скочку3

Учора ў Бабруйскім раёне назіраўся буйны пылавы віхор ВІДЭА2

Расійскія вярбоўшчыкі завабліваюць на вайну вакансіямі ў Беларусі13

У Гомелі 9‑гадовыя хлопчыкі вырашылі праверыць, як гарыць антысептык. Адзін з іх шпіталізаваны3

«Бываюць проста болевыя запоі. Калі ты з болю не вылазіш…». Галіна Казіміроўская — пра барацьбу з анкалогіяй, хіміятэрапію і тое, чаму не ўмее прасіць дапамогі12

«Корм — шкуры з мясакамбіната». Мінчукі скардзяцца на пах ад сабачага гадавальніка ў цэнтры сталіцы1

Яшчэ адзін аўтобус не пусцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?13

Даляр на мінімалках. Чаму насуперак прагнозам эканамістаў рубель не падае, а ўмацоўваецца?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць