Свет

Прэзідэнт Канарскіх астравоў адмаўляецца прымаць круізны лайнер з хантавірусам, хоць Іспанія дала згоду

Прэзідэнт Канарскіх астравоў Фернанда Клавіха выступіў з рэзкай крытыкай рашэння цэнтральнага ўрада Іспаніі. 

Лайнер MV Hondius. Фота: Cruise Mapper

У эфіры радыёстанцыі COPE Фернанда Клавіха заявіў, што не дапусціць судна на архіпелаг.

— Я не магу дазволіць [гэтаму судну] прыйсці на Канары. Гэтае рашэнне [урада Іспаніі] не заснавана ні на якіх тэхнічных крытэрыях, і мы атрымалі недастаткова інфармацыі, — сказаў прэзідэнт Канарскіх астравоў.

Нідэрландскі круізны лайнер MV Hondius зараз стаіць у Каба-Вердэ, адтуль ён можа дайсці да Канар за тры-чатыры дні.

На MV Hondius памерлі тры чалавекі: пара з Нідэрландаў і адзін немец, але афіцыйна наяўнасць хантавіруса пакуль пацверджана толькі ў жанчыны з Нідэрландаў.

Акрамя таго, заражэнне хантавірусам было дыягнаставана ў 69‑гадовага брытанца, эвакуяванага з лайнера ў ПАР, а ў сераду ўлады Швейцарыі паведамілі, што вірус выяўлены ў яе грамадзяніна, які таксама быў пасажырам лайнера і эвакуяваны на радзіму. Ён дастаўлены ў бальніцу ў Цюрыху.

Каментары

Цяпер чытаюць

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Усе навіны →
Усе навіны

На 9 мая Расія можа зноў паспрабаваць запусціць ракету «Сармат»4

На «Еўрабачанні» адной з удзельніц насуперак правілам дазволілі граць на жывым інструменце

Свята-Елісавецінскаму манастыру забаранілі праводзіць на 9 мая выставу зброі. Але затое будуць вучыць рубанню шашкай17

У Мінску не дазволілі правесці шэсце «Бессмяротнага палка»19

Зноў адкрыецца гатэль «Пекін», які не працаваў з пачатку года1

Украінскі Генштаб паведаміў пра паражэнне НПЗ у Пермскім краі4

Лукашэнка з Пуціным заўтра разам павячэраюць15

МАК зняў усе абмежаванні з беларускіх спартсменаў. З расійскіх — не27

Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля пагроз Масквы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

ДФР кашмарыць транспартнікаў: у вялікіх лагістычных аператараў крымінальныя справы, вобшукі і арышты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць