Спорт11

Яшчэ адзін беларускі хакеіст падпісаў кантракт з клубам НХЛ

Клуб «Юта Мамат» з Солт-Лейк-Сіці аб’явіў аб падпісанні кантракта з Ягорам Борыкавым, паведамляе Hockey.by.

Ягор Борыкаў

Беларускі нападаючы Ягор Борыкаў падпісаў кантракт навічка з «Ютай» на тры гады.

На драфце НХЛ 2025 года форвард быў выбраны «Маматам» у 4‑м раундзе пад агульным 110‑м нумарам.

20‑гадовы Ягор Борыкаў пачынаў займацца хакеем у школе жлобінскага «Металурга». У сезоне 2022/2023 гуляў у Маладзёжнай хакейнай лізе за «Дынама-Шыннік» з Бабруйска, а ў 2023 годзе атрымаў шанец, пачаўшы гуляць за мінскае «Дынама» ў КХЛ. Спачатку падпісаў пробны кантракт, а пасля — паўнавартаснае пагадненне да 2026 года. 

Сваю першую шайбу ў КХЛ тады 18‑гадовы Борыкаў закінуў у лістападзе 2023 года ў матчы супраць омскага «Авангарда», стаўшы самым маладым аўтарам гола ў гісторыі мінскага «Дынама». У тым жа годзе яго ўпершыню выклікалі ў нацыянальную зборную Беларусі.

Каментары1

  • Бобер
    08.05.2026
    Калі б быў беларускі, было б не Borikov, a Borykau.

Цяпер чытаюць

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Усе навіны →
Усе навіны

У Вялікім тэатры галоўную люстру апусцяць у залу. Ахвотных запрашаюць на фотасесію2

Пераапранаўся на гарышчы і меў парык. Як лавілі рабаўніка ювелірнай крамы8

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр24

Галоўнага расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва адхілілі ад эфіру «Вестей недели»3

Арменія збіраецца ў найбліжэйшы час падаць заяўку на ўступленне ў ЕС5

«Усе, хто хацеў, працу знайшлі». Як жывуць беларускія айцішнікі ў Латвіі4

Вялікабрытанія і Францыя перадаюць Украіне сакрэтныя даныя для вытворчасці крылатых ракет SCALP. Для Крымскага моста?11

Мужчына думаў, што знайшоў добрую вакансію на нафтавай платформе ў Нарвегіі, але страціў грошы

«Кладзём на сумленне!» Чым жыве Вадзім Галыгін12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме4

Каледж хацеў засудзіць студэнта і спагнаць з яго 13 тысяч рублёў — але юнак даў адпор сістэме

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць