Гісторыя22

Выйшла кніга пра габрэйскую гісторыю Віцебска

У жніўні ў амерыканскім выдавецтве Jewishgen.Inc пабачыла свет выданне «Віцебск у мінулым: гісторыя, мемуары, разбурэнне». На 402‑х старонках кнігі аўтары прадстаўляюць шматгранную карціну габрэйскай грамады горада ад яе ранняй гісторыі да знішчэння ў 1941 годзе, паведамляе Беларускі інстытут публічнай гісторыі.

Габрэйскія гандляры ўпершыню прыбылі ў Віцебск у сярэдзіне 1500‑х гадоў, калі рэгіён уваходзіў у склад Рэчы Паспалітай. У XVIII стагоддзі горад стаў буйным цэнтрам габрэйскай адукацыі і духоўнасці, як хасідскай, так і традыцыйнай. Да 1897 года з 65 871 жыхара Віцебска 34 440 былі габрэямі. У горадзе дзейнічалі дзясяткі сінагог, Талмуд-тора, габрэйская бальніца і некалькі школ.

Сярод іншага ў кнізе расказваецца пра наступствы рэвалюцый 1905 і 1917 гадоў. Ёсць таксама раздзелы, прысвечаныя некаторым вядомым прадстаўнікам грамады горада, у тым ліку Марку Шагалу.

Арыгінал кнігі выйшаў на ідышы яшчэ ў 1956 годзе, а цяпер 402‑старонкавае выданне ўпершыню стала даступным па-англійску.

Каментары2

  • Жыд
    24.08.2026
    Мне вельмі цікава, а што рабіць палякам з іхнім żyd? Ім так сама пісаць перакручаный маскалізм ці можна пісаць натуральна, па-польску, і не саромяцца роднай мовы, як робіце вы?
  • Ёсік
    24.08.2026
    Жыд, дык зараз тутака хоць пішуць габрэй, а калі яўрэй, у мяне сківіцы зводзіць, калі спрабую вымавіць. Я ўжо прапаноўваў шаноўнай рэдакцыі НН пачытаць замалёўкі Зьмітрака Бядулі "Жыды на Беларусі". Здаецца, не хочуць, а мо лянуюцца, таму чытаем - яўрэй, габрэй.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам14

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць