Грамадства

У Германіі выставілі на аўкцыён карціну Фердынанда Рушчыца

На нямецкім Mehlis Auktionen з'явіўся цікавы лот, звязаны з Беларуссю. Гэта карціна «Дрэва каля сажалкі», аўтарам якой пазначаны славуты мастак родам з нашых земляў Фердынанд Рушчыц. 

Фота: mehlis.eu

На наяўнасць гэтага лота звярнуў увагу даследчык старажытнай беларускай графікі і картаграфіі і кнігавыдавец Ілля Андрэеў, які цяпер жыве ў Кракаве. Ён піша ў фэйсбуку:

«З гэтай карцінай цікавая сітуацыя. Правенанс незразумелы — калі б было што напісаць, абавязкова б напісалі. Карціна не датаваная, але падпісаная F. Ruszczyc Bohdanow, можна меркаваць, што напісаная ў нашым Багданаве.

Фота: mehlis.eu

Таму пытанне аўтэнтычнасці застаецца, бо падробкі сустракаюцца, і іх не мала. Больш за тое, такі аўкцыённы дом, як гэты, ніякіх гарантый не дасць.

Фота: mehlis.eu

Тым не менш, праца выглядае праўдзіва. Не эцюд, не нешта з «перыферыйных абшараў» творчасці. Вялікі фармат, на палатне. Сапраўды музейная рэч.

Фота: mehlis.eu

Але і кошт будзе… Цяжка ўявіць, хто мог бы канкураваць з польскімі калекцыянерамі, акрамя беларускіх айцішнікаў. Цікава, ці даспеюць калі-небудзь».

Фота: mehlis.eu

Першаснай цаной для гэтай карціны вызначана 1000 еўра, але ў працэсе таргоў яна відавочна павялічыцца.

Фердынанд Рушчыц (1870—1936) — вядомы мастак-пейзажыст, графік і сцэнограф. Ён нарадзіўся ў Багданаве каля Валожына, там стварыў свае галоўныя карціны і там пахаваны. Менавіта беларускія краявіды сталі асновай многіх яго твораў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

У Слуцкім раёне пенсіянера пераехаў асфальтаўкладчык1

Украіна падбіла расійскі ракетны карабель у Балтыйскім моры10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам15

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць