У Валожыне з'явіліся графіці ў гонар Дуніна-Марцінкевіча і Рушчыца
На будынку раённай бібліятэкі ў Валожыне з'явіўся мурал у гонар беларускага пісьменніка і драматурга, класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Аўтар карціны — ураджэнец райцэнтра Уладзімір Сайко, які займаецца прафесійным манументальным роспісам сцен. Графіці прысвечана твору класіка «Сялянка», піша Katolik.life.

Акрамя таго, у Валожыне з'явіўся мурал у гонар беларускага мастака Фердынанда Рушчыца і прысвечаны яго карціне «Ля касцёла». Гэта яшчэ адна работа Уладзіміра Сайко.

«Мурал вялікаму беларускаму класіку і песняру Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу — у маім родным горадзе. Каб усе бачылі і ведалі, колькі ён зрабіў для беларускай нацыі. Гэта вельмі важна, і я рады, што далучаюся да такіх рэчаў. Яны для мяне родныя, блізкія. Беларуская культура — гэта наша культура. Гэта культура, з якой мы нарадзіліся, і я ў тым ліку. І я рады, што ствараю ў гэтым кірунку свае манументальныя роспісы», — гаворыць мастак у прома-роліку.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
«Падаруй нам Сябе яшчэ на колькі хвілін! Ведаю, што Табе павінна быць тужліва па роднай страсе, але ж вазьмі толькі пад увагу, мой дарагі! ты не належыш сябе, ты ўласнасць усёй Літвы, дазволь жа і нам, дзецям гэтай жа Літвы, нацешыцца сваім братам...».