Здарэнні88

У Расіі наводзіла жах банда беларускіх рабаўнікоў. Пры налётах яны маўчалі, каб не выдаць сябе беларускім акцэнтам

Гаварыў толькі іх падзельнік, грузін Серго — яго руская мова была чысцейшая, чым у беларусаў.

Ілюстрацыйнае фота

Прысуд «бандзе Лукошка», якая дзейнічала ў Расіі ў 2019‑2020 гадах, звяртае на сябе ўвагу праз дэталі, датычныя Беларусі.

У яе склад уваходзілі грамадзяне Беларусі Аляксандр Лукошка, Віталь Кучук, Міхаіл Мілаш, Сяргей Кокаш і Аляксандр Журка.

Адзін з эпізодаў справы — начны разбой у снежні 2019 года ў доме пажылой жанчыны ў Цвярской вобласці, куды нападнікі прыйшлі ў пошуках грошай, атрыманых ёй у спадчыну. Паводле матэрыялаў справы,

арганізатар нападу перад тым, як увайсці ў дом, дакладна размеркаваў ролі і папярэдзіў удзельнікаў групы: маўчаць, бо іх можа выдаць беларускі акцэнт.

Весці размову з ахвярай даручылі адзінаму ўдзельніку банды, які ўмеў размаўляць па-руску лепш за беларусаў — этнічнаму грузіну Серго Шаўлохаву.

Астатнім забаранілі не толькі гаварыць, але і паліць ды пляваць на месцы злачынства, каб не пакінуць біялагічных слядоў, а таксама патрабавалі адключаць тэлефоны і хаваць твары пад маскамі.

Што рабілі беларусы апроч таго, што ўварваліся ў дом пажылой жанчыны? Скралі ў знаёмага-крымінальніка абрэз паляўнічай стрэльбы, каб узброіць банду; падпалілі аўтамабіль па чыейсьці просьбе за $200; рабавалі жанчын, вырываючы ў іх сумкі з тэлефонамі, дакументамі і грашыма; скралі акумулятары і бензін з прыпаркаваных аўтамабіляў.

У выніку Лукошку прысудзілі 13 гадоў 6 месяцаў калоніі, Віталю Кучуку і Міхаілу Мілашу — па 13 гадоў кожнаму, Сяргею Кокашу — 12 гадоў, Аляксандру Журку — 11 гадоў.

Каментары8

  • Ales
    24.08.2026
    Gorliwy Litwin, ці ты дурань, ці так?
  • ты что сам не видишь
    24.08.2026
    Ales, чего внимание обращать на обиженных.

    [Зрэдагавана]
  • Отец Засандалий
    24.08.2026
    Триумф национальной воли.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла16

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?1

Лула да Сілва пераабраўся на пасаду прэзідэнта Бразіліі4

Вароны прымаюць рашэнні ўдвая хутчэй за людзей і малпаў9

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі23

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла16

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць