Грамадства1717

Свята-Елісавецінскаму манастыру забаранілі праводзіць на 9 мая выставу зброі. Але затое будуць вучыць рубанню шашкай

Мінскі манастыр кожны год насычана адзначае Дзень Перамогі і часта трапляе ў скандалы — у сваіх урачыстасцях ён не раз быў заўважаны ў актыўнай падтрымцы расійскай агрэсіі. Як аказалася, такой практыцы там вырашылі надаць яшчэ больш афіцыйны характар, піша «Хрысціянская візія».

Фрагмент прынагоднага Хрэснага ходу аднаго з мінулых гадоў. Скрыншот з відэа

З восені мінулага года на базе мужчынскага падвор’я ў вёсцы Лысая Гара будуюць музейны комплекс «Айчына». Instagram гэтага комплексу завялі нядаўна — там расказваюць пра ход будаўніцтва і планы па яго выкарыстанні.

Праграма на 9 мая гэтага года ўжо апублікаваная. У ёй па-ранейшаму ёсць элементы прарасійскага цырыманіялу: акцыя «Бессмяротны полк», мілітарызаваныя прадстаўленні — навучанне рубанню шашкай, міннае поле, кіданне гранат, казацкія забавы і г. д.

Але, як прызналася адна з арганізатарак мерапрыемства, манахіня Марфа, у гэтым годзе «салдатам выезд на свята дазволілі толькі без зброі — з узорамі радыёстанцый і адзення».

Каментары17

  • Муахаха!
    07.05.2026
    Пусть ещё со своими шашками эти ряженые на ишаков сядут.
  • ??
    07.05.2026
    а як жа - "У Мінску не дазволілі правесці шэсце «Бессмяротнага палка»" https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/394667 (побач навіна)
    а гэтым значыць усё можна?
  • мрах
    07.05.2026
    Державный храм ? ды яшчэ з вялікай літары... не пытаюся, якой державы гэты храм? і так ясна. але хм... царква хіба не адзелена ад дзяржавы? хаця зноў жа - чаго я пытаюся

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць