Свет

Еўрапейскія дыпламаты не будуць пакідаць Кіеў пасля пагроз Масквы

У Еўрасаюзе заявілі, што не збіраюцца скарачаць сваю дыпламатычную прысутнасць у Кіеве, нягледзячы на пагрозы з боку Расіі нанесці ўдары па ўкраінскай сталіцы, піша Deutsche Welle.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Прадстаўнік знешнепалітычнай службы ЕС Ануар Эль-Ануні адзначыў, што пагрозы Масквы разглядаюцца як частка эскалацыі канфлікту. Паводле яго слоў, пазіцыя Еўрасаюза адносна падтрымкі Украіны і прысутнасці ў Кіеве не зменіцца.

У Бруселі таксама абвінавацілі Расію ў спробах перакласці адказнасць за вайну на Украіну. У ЕС нагадалі, што расійскія атакі ўжо раней наносілі пашкоджанні дыпламатычным місіям у Кіеве, у тым ліку прадстаўніцтву Еўрасаюза.

Раней прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава паведаміла, што Масква заклікала замежныя дыпламатычныя місіі загадзя эвакуяваць супрацоўнікаў з Кіева. Паводле яе слоў, Расія можа нанесці «ўдар у адказ», калі Украіна парушыць абвешчанае Масквой аднабаковае перамір’е на 8 і 9 мая.

У адказ прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Кіеў гатовы спыніць агонь раней, з 6 мая, калі Расія таксама зробіць гэта. Пасля таго, як гэта адбылося, ён абвінаваціў Маскву ў парушэнні рэжыму цішыні і папярэдзіў, што Украіна будзе адказваць «люстэркава».

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць