Грамадства

У Мінску зменяцца некаторыя маршруты грамадскага транспарту 10 мая

Прычына ў правядзенні мерапрыемстваў у Дзень дзяржаўнага сцяга, герба і гімна і ў планаваным абмежаванні руху транспарту па цотным баку пр. Пераможцаў ад пр. Машэрава да вул. Арлоўскай арыентыровачна з 9.30 10 мая і да заканчэння мерапрыемства.

Фота: БелТА

Так, рух аўтобусных маршрутаў №1, 91, 119С арганізуецца па пр.Пераможцаў, пр.Машэрава, вул.Ціміразева, вул.Арлоўскай, пр.Пераможцаў і далей па маршрутах у прамым кірунку, у адваротным кірунку — без змяненняў. Для маршруту №119С — з выкананнем прыпынкаў «Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны», «Сапёраў», « 2‑е кальцо» (па вул.Арлоўскай).

Рух аўтобусных маршрутаў №29, 69 арганізуецца па пр.Машэрава, вул.Ціміразева, вул.Л.Украінкі, пр.Пушкіна і далей па маршрутах у прамым кірунку, у адваротным кірунку — без змяненняў. Рух аўтобусных маршрутаў №44, 136 арганізуецца па пр.Машэрава, вул.Ціміразева, вул.Арлоўскай, пр.Пераможцаў і далей па маршрутах у прамым кірунку, у адваротным кірунку — без змяненняў. Рух аўтобуснага маршруту №73 арганізуецца па пр.Пераможцаў, пр.Машэрава, вул.Ціміразева і далей па маршруце ў прамым кірунку, у адваротным кірунку — без змяненняў, для маршрутаў №1, 29, 44, 69, 91, 136 — без выканання прыпынку «Мінскі завод халадзільнікаў».

Акрамя таго, рух тралейбуснага маршруту №77 арганізуецца па пр.Пушкіна, вул.Арлоўскай, пр.Пераможцаў, вул.Сапёраў, вул.Ціміразева, вул.Л.Украінкі, пр.Пушкіна і далей па маршруце.

«Адначасова арыентыровачна з 10.00 10 мая адмяняецца выкананне прыпыначнага пункта «Палац Спорту» для ўсіх праходзячых маршрутаў пасажырскага транспарту», — падкрэслілі ў «Мінсктрансе»

Каментары

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў18

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць