Вайна77

Расія ўдарыла авіябомбамі па Краматорску і Запарожжы, ужо 17 загінулых

Днём 5 мая расійскія вайскоўцы нанеслі авіяўдар па цэнтры горада Краматорска на Данбасе. Удар трыма фугаснымі авіябомбамі быў нанесены па месцы, дзе знаходзіліся мірныя жыхары, паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

Краматорск пасля ўдару. Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

У Краматорску вядома пра як мінімум пяць загінулых і яшчэ пяць параненых. Улады папярэджваюць, што колькасць ахвяр можа павялічыцца.

На месцы працуюць усе экстранныя службы: ратавальнікі разбіраюць завалы, медыкі аказваюць дапамогу пацярпелым.

Краматорск пасля ўдару. Фота: t.me/V_Zelenskiy_official

У той жа час кіраўнік Запарожскай абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў паведаміў пра ўдар расійскімі КАБамі па Запарожжы. Там ахвяр яшчэ больш — загінулых як мінімум 12, параненых 16.

Пасля ўдару па Запарожжы. Фота: t.me/ivan_fedorov_zp

«Вораг атакаваў КАБамі некалькі прадпрыемстваў Запарожжа. Гараць аўтамабілі, крама і прадпрыемства, — вось такія наступствы варожай атакі па Запарожжы», — напісаў Фёдараў.

Пасля ўдару па Запарожжы. Фота: t.me/ivan_fedorov_zp

Каментары7

  • лол
    06.05.2026
    у "наташки97" как обычно такие новости отсутствуют.главное повесточку трумпа качать и думать где надыбать гранты вдобавок к зп от дружка суркова(которого кстати недавно пыталась у себя...отбелить нелепой статейкой).хоть бы уже не палилась так)
  • Спадар
    06.05.2026
    "переміріе" ад рабсіян....маць іх.
  • Ыван
    06.05.2026
    лол, Натали глупенькая. Но с книжкой.

Цяпер чытаюць

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка23

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрыторыю непрададзенай гістарычнай сядзібы ў Сенненскім раёне ператварылі ў сметнік

Сталі вядомыя падрабязнасці аварыі з удзелам электробуса ў Мінску

На відэа з выпрабавання ракеты «Сармат» журналісты ўгледзелі дзіўную дэталь10

ЗША дамаўляюцца з Даніяй пра адкрыццё новых вайсковых баз у Грэнландыі

Дар'я Домрачава мае ў Беларусі нечаканы бізнэс15

У Мінску зносяць «Вёску навукоўцаў». На яе месцы вырасце прэстыжны ЖК11

«Кропкава будзем адмабілізоўваць часці для таго, каб рыхтаваць іх да вайны». Лукашэнка анансаваў змены ў войску25

Мікола Бугай: Мышыная валтузня — гэта не палітыка50

У Гродне жанчыну затрымалі за крадзеж туй з могілак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка23

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць