Здарэнні

У Мінску васьмікласнік вынес махлярам грошы бацькоў

Спачатку падлетка падманулі пад выглядам замены дамафона, а потым запалохалі, прадставіўшыся супрацоўнікамі БелДІЭ і КДБ.

«Васьмікласнік паверыў і знайшоў дома 4,6 тысячы долараў і каля 6 тысяч рублёў. Усе грошы ён на вуліцы перадаў незнаёмцу, якога лічыў кур’ерам Нацыянальнага банка», — паведамілі ў міліцыі.

На гэтым ашуканцы не спыніліся: яны зноў патэлефанавалі школьніку і папрасілі даць слухаўку бацькам. Бацьку хлопца прасілі не звяртацца ў міліцыю, аднак мужчына не паверыў і патэлефанаваў па нумары 102.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку аператыўна ўстанавілі і затрымалі кур’ера. Пры ім былі знойдзены і канфіскаваны грошы сям’і падманутага школьніка.

19‑гадовы мінчук таксама быў падмануты па схеме замены дамафона і паспеў забраць грошы яшчэ ў двух мужчын. Пасля гэтага ён адвёз іх у Оршу і перадаў яшчэ аднаму кур’еру.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 11

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»2

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 11

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць