Культура

Музей вольнай Беларусі ў Ноч музеяў ладзіць дударскі open air

У Музеі вольнай Беларусі неўзабаве пачынае працу праект «Дуды: музыка мінулага і сучаснасці», падрыхтаваны да агульнаваршаўскай праграмы Ночы музеяў-2026. У праграме — выстава, інтэрактыўная «Дударская майстэрня», дударскі open-air, піша «Будзьма».

Праект прысвечаны дудам — музычнаму інструменту, які стагоддзямі фарміраваў музычнае аблічча Еўропы. Дударская традыцыя ў Беларусі была перарваная ў сярэдзіне XX ст., але з 1980‑х паспяхова адроджаная некалькімі пакаленнямі энтузіястаў. Праект дэманструе беларускія дуды ў цэнтральна-еўрапейскім кантэксце і ўключае правядзенне тэматычнай выставы і канцэрт-адкрыццё з танцавальнай вечарынай пад дуды.

Пра выставу

Выстава «Дуды: інструмент, гісторыя, сімвал» запрашае прасачыць шлях беларускай дуды ад сялянскага інструмента да магутнага нацыянальнага сімвала, ад вясковай карчмы да маркетынгавых кампаній міжнародных брэндаў, ад прадмета побыту да містычнага літаратурнага вобраза, ад міфа да практычнага адраджэння.

Экспазіцыя пабудавана на кантрасце паміж гістарычнай праўдай пра аўтэнтычнага вясковага музыку і нацыянальным рамантычным наратывам, створаным інтэлігенцыяй у ХІХ—ХХ стагоддзях, які ператварыў дудара ў прарока і нацыянальнага вешчуна. Сэрцам выставы з’яўляецца калекцыя рэальных беларускіх і польскіх дудаў. Урэшце, выстава даводзіць галоўны парадокс гісторыі: менавіта гэты рамантычны міф уратаваў дуду ад знікнення і даў ёй новае жыццё ў сучаснасці, дзе яна не толькі вярнулася на танцавальныя вечарыны, але і набыла сімвалічную ролю, пры тым па абодва бакі сучаснай беларускай палітычнай барыкады.

16 мая а 16:00 адбудзецца афіцыйнае адкрыццё праекту з прэзентацыяй выставы для СМІ, ганаровых гасцей і наведвальнікаў музея.

Таксама ў праграме запланаваныя:

  • куратарскія экскурсіі а 18:00 і а 20:00 з музыкам і даследчыкам дударскай традыцыі Яўгенам Барышнікавым;
  • інтэрактыўная «Дударская майстэрня», якая будзе працаваць увесь час выставы
  • Галоўнай падзеяй Ночы музеяў стане начны дударскі open-air а 23:00 з удзелам беларускіх і польскіх музыкаў. У дворыку музея разгорнецца жывы канцэрт дудароў — гук старажытнага інструмента запоўніць прастору, а ноч ператворыцца ў агульны танец пад адкрытым небам.

Дзе і калі?

Афіцыйнае адкрыццё праекту «Дуды: музыка мінулага і сучаснасці» адбудзецца 16 мая а 16:00 па адрасе: Варшава, ul. Foksal 11.

Каментары

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску ціха зачынілі раддом №3 на вуліцы Леніна11

Генпракурор пра студэнтаў ЕГУ: Пагалоўна, без разбору прыцягваць да адказнасці ніхто не будзе12

Эйсмант — Зяленскаму: Маўчы лепш. Глядзіце, каб ядзерная зброя не стаяла на мяжы28

Украінскі вайсковец: Сцэнарый 2022 года, калі ішлі калоны з Беларусі, цяпер нерэалістычны8

Новае курортнае месца пад Мінскам ФОТЫ2

У былога езуіцкага касцёла ў Бабруйску абвалілася сцяна2

У Польшчы затрымалі ўкраінца, які пагражаў Наўроцкаму ў інтэрнэце15

Дом сям'і Уладзіміра Караткевіча стаіць занядбаны ВІДЭА11

«Я лічу, што лепш бы нікога не выпускалі, але засталіся б гэтыя санкцыі»57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць