Культура22

«Чырвоны крыж» Сашы Філіпенкі выйдзе па-польску

Польскі аддзел швейцарскага выдавецтва «Noir sur Blanc» з назвай Oficyna Literacka Noir sur Blanc на сваім сайце падзяліўся планамі на будучыню па выпуску навінак, сярод якіх — пераклад на польскую мову рамана «Чырвоны крыж» Сашы Філіпенкі, піша bellit.info.

Фота: Lookby.Media

«Кранальная гісторыя пра віну, памяць і міжпакаленчую блізкасць, якая раскрывае праўду пра чалавечую прыроду», — гаворыцца ў кароткім апісанні кнігі на сайце выдавецтва.

Над перакладам працавала Агнешка Савіньска (Agnieszka Sowińska), а сама кніга выйдзе ў верасні 2026 году ў папяровым і электронным фарматах.

У 2025 годзе «Чырвоны крыж» Сашы Філіпенкі пабачыў свет у выдавецтве Gutenberg Publisher у перакладзе на беларускую мову (арыгінальна раман быў напісаны аўтарам па-расейску).

Каментары2

  • Beka
    26.06.2026
    Іранічна, кніга вялікага абаронцы расейскай мовы па-польску.
  • Пісака
    26.06.2026
    Чырвоны крынж, а не кніга. Дзіву даюся, як гэтая графаманія камусьці можа падабацца.

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»4

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

Украінскі камандзір Білецкі: Беларусы — такія ж, як украінцы, але ў іх няма маральнай традыцыі ўзброенай барацьбы за незалежнасць123

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

У беларускіх школах змянілі праграму па фізкультуры12

Сталі вядомыя пераможцы сёлетняй Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Не абышлі і Ігара Марзалюка12

Ці можна прадаваць хатнюю выпечку ўласнага прыгатавання ў сваім двары?

У Беларусі вычарпалі гадавую квоту на электрамабілі

Ігар Карней: Што немагчыма дараваць крыважэрнай сістэме26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»4

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць