Грамадства

У Мінску расце колькасць кліентаў гарадскіх лазняў

Паводле даных прадпрыемства «Гарадскія лазні», за студзень — май 2026 года агульныя аддзяленні гэтых устаноў наведалі 178 342 чалавекі. За аналагічны перыяд мінулага года іх было 173 363, што амаль на 5 тысяч менш, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

Фота: «Наша Ніва»

Дырэктар прадпрыемства Анатоль Марчанка адзначыў, што каля 80 % прыросту забяспечыла пашырэнне сеткі. У верасні 2025 года ў склад прадпрыемства ўвайшоў лазнева-аздараўленчы комплекс «Малінаўка» на вуліцы Касманаўтаў. Яшчэ каля 20 % росту звязваюць з прахалодным надвор'ем у першыя пяць месяцаў года і пазнейшым пачаткам дачнага сезона.

У той жа час частка пастаянных наведвальнікаў, якія прыходзілі пераважна дзеля басейна, перайшла ў новыя аздараўленчыя комплексы.

Як адзначаюць на прадпрыемстве, вясной і летам колькасць наведванняў традыцыйна змяншаецца на 25—30 % у параўнанні з восенню і зімой. На гэта ўплываюць сезон адпачынкаў, дачныя клопаты і школьныя канікулы.

У летні перыяд некаторыя лазні працуюць па скарочаным графіку. Першай на такі рэжым перайшла лазня ў мікрараёне Сокал. Пры гэтым лазнева-аздараўленчыя комплексы «Лазня», «Сухарава», «Лазня № 1» і 7‑я лазня працягваюць працу амаль без змен. Акрамя таго, установы часова закрываюцца на перыяд планавых адключэнняў гарачай вады, калі праводзяцца касметычныя рамонты.

Усяго ў структуру прадпрыемства «Гарадскія лазні» ўваходзіць 12 грамадскіх лазняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы31

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд2

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы31

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць