Грамадства1515

У Расіі прадаюць «беларускае» марозіва. Але беларусу дастаткова глянуць на ўпакоўку ФОТАФАКТ

Адзін з карыстальнікаў Threads выклаў у сацсетцы фота тавару, які прадаецца ў Расіі пад выглядам беларускага. Але беларусу для таго, каб зразумець увядзенне ў зман, дастаткова кінуць вока на назву брэнда.

Падаваная як беларускамоўная назва марозіва, заўважанага на прылаўках адной з крам Санкт-Пецябурга, — «Алесіны сказкі». Азнаямленне з інфармацыяй пра вытворцу пацвярджае сумневы — прадукт насамрэч выраблены ў расійскім горадзе Цвер.

Сам аўтар падпісаў свой допіс «Шцірліц яшчэ ніколі не быў такі блізкі да правалу», а беларусы ў каментарах спаборнічаюць у з'едлівасці: 

«Так, тут ужо па пярэднім боку зразумела, што не наша…»

«Дастаткова «Сказак». Рэквізіты вытворцы ўжо можна не чытаць».

«Тлушчы вавёркі».

«Нешта гэтая Алеся брэша».

«Ну пасля V i Z… літара І не здзівіць…»

«Як яны не здольныя хаця б у Гугле праверыць мову, то якая там якасць вытворчасці?!»

«А потым будуць пісаць: «Беларусы, чаму ваша марозіва такое нясмачнае?»

Каментары15

  • состав
    28.06.2026
    там наверное пальмовое масло вместо молока, как распространено в России

    Кстати, взял как-то по акции ( точнее, совсем бесплатно) мороженое. Я не любитель мороженого, ем очень редко, даже не каждый год, и для меня открытием было то, что теперь делают мороженое без молока, просто кусок льда с красителями и вкусовыми добавками.
  • На лопате
    28.06.2026
    А што, чаму так цяжка было загугліць рандомны беларускі арнамент ( а не гэтае нешта башкірска-паморскае) і перакласці сваю "беларускую" назву праз той жа гугл транслэйт? Мала таго што сваё не могуць зрабіць нармальна, дык нават падробкі ляпіць не хапае цяму 🤨
  • Праўда
    28.06.2026
    Ад стваральнікаў Russian Squirrel Institute. Насамрэч, не здзіўлюся, калі ў выпрацоўцы брэнду губернскія спецыялісты яскрава паўдзельнічалі.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?14

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую25

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры18

У Дагестане судзілі маладую беларуску — бо апублікавала відэа з лагатыпам Instagram2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?14

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць