Усяго патроху11

У андскіх лясах ідэнтыфікавалі рэдкае дрэва. Яно аказалася сваяком бульбы і памідораў

Навукоўцы адкрылі новы род дрэў, які аказаўся сваяком памідораў і бульбы. Гаворка ідзе пра рэдкае дрэва з андскіх лясоў, якое раней не мела дакладнай навуковай класіфікацыі, піша Revistaoeste.com.

Даследчыкі вывучылі як гербарныя ўзоры, так і свежыя расліны, і ў выніку прыйшлі да высновы, што гэта асобны род у сямействе паслёнавых. Яму далі назву Daturodendron, што можна перакласці як «дрэвападобны сваяк дурнап'яну». Раней больш за 20 гадоў гэтае дрэва фіксавалі ў Калумбіі і Перу, але не маглі дакладна аднесці да пэўнай групы.

У адрозненне ад многіх сваіх «сваякоў», гэта не куст, а паўнавартаснае дрэва з адным ствалом, якое можа вырастаць да 20 метраў. Ягоныя кветкі накіраваныя ўверх, а плады застаюцца закрытымі і драўнянымі — гэта таксама адрознівае яго ад іншых паслёнавых.

Расце дрэва ў вільготных горных лясах на вышыні ад 1300 да 2100 метраў. Вядомыя толькі некалькі ізаляваных папуляцый, таму кожнае месца яго росту мае вялікае значэнне для навукі і аховы прыроды.

У лісці гэтага дрэва знойдзены трапанавыя алкалоіды — рэчывы, якія могуць уплываць на нервовую сістэму. Яны выкарыстоўваюцца ў медыцыне, але ў прыродзе служаць расліне для абароны ад жывёл.

Генетычныя даследаванні паказалі, што гэтае дрэва займае асаблівае месца ў эвалюцыі сваёй групы і, магчыма, захоўвае старажытныя рысы, страчаныя іншымі відамі.

Пакуль што від лічыцца недастаткова вывучаным, бо пра яго вядома вельмі мала. Навукоўцы папярэджваюць, што ён можа аказацца пад пагрозай знікнення з-за блізкасці дарог і населеных пунктаў.

Каментары1

  • бульбадерево
    07.05.2026
    надо завезти в Беларусь!

Цяпер чытаюць

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Пуцін не гатовы спыніць гэтую вайну — ён рыхтуецца да мабілізацыі9

«Прафесійныя спартсмены кансультуюцца са мной». Беларускі тэлекаментатар схуднеў на 50 кілаграмаў7

Ва Удмурціі адбіваюць самую масіраваную атаку БПЛА2

«Можна набыць і ананасы, і бутэлечку IPA». Беларусы ў захапленні ад асартыменту аўталаўкі4

ГУР знішчыла пускавую ўстаноўку С-400 у Крыме і РЛС1

Ці правядуць метро ў «Паўночны бераг» і як рэканструююць Даўгінаўскі тракт. Якія перамены чакаюць Цэнтральны раён сталіцы1

У камандаванні ЗША лічаць, што ўдары ў раёне Армуза вычарпалі эфектыўнасць — Axios3

Беларуска адкрыла школу для сляпых дзяцей у індыйскай глыбінцы2

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч36

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць