Літаратура66

«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было

Паэт падзяліўся гісторыяй стварэння паэмы ў сябе ў фэйсбуку. 

Мікіта Найдзёнаў. Фота: mikita.naydzenau / Facebook

Тры гады таму, калі я трапіў у жодзінскую турму, то, пазбавіўшыся свабоды і звыклых абставінаў, стаў шукаць спосаб неяк захаваць сябе і звярнуўся да паэзіі, як рабіў раней у любой незразумелай сітуацыі.

Блізіўся дзень народзінаў маёй бабулі, Надзеі Сцяпанаўны. І я захацеў напісаць для яе віншавальны верш. Пачаў пісаць, а верш ніяк не заканчваўся. І я пачаў задумваць буйную форму, сваю першую паэму. Гэта было глыбокае занурэнне ў гісторыю маёй сям'і, у маё дзяцінства з рэфлексіямі сённяшніх абставінаў. Мяркую, калі б не турма, наўрад ці б я напісаў такую рэч. «Паэтэрапія праз вершы і ёсць незавершанасць».

Калі год таму я ўпершыню публічна прачытаў паэму, то адчуў сябе неймаверна ўразлівым і безабаронным. Магу сказаць, гэта найлепшае, што я некалі напісаў. Гэтая паэма ўвойдзе ў маю наступную кніжку. Цалкам яна выйшла ў свежым нумары «Апострафа». А палова паэмы — на Bellit.info. А яшчэ веру, што некалі яна будзе пастаўлена як драматычны твор.

Прачнуцца а пятай,
азвацца на імя і прозвішча.
Душою напятай
у думках ірвацца да родзічаў.

Пакуль на бетоне
ўсе спалі, накрыўшыся курткамі,
я думаў быў тое:
хіба за нас мала пакутавалі?

Няўжо так дарэмна
бабуля гібела на Поўначы,
пілуючы дрэвы
аж рук ад марозу не помнячы?

Няўжо не даволі,
што мама жыццё перайначыла,
бо стала ўдавою
ледзь трыццацігоддзе адзначыла?

Ні кепскім настроем
ні дробным папрокам не выдала,
як цяжка з сястрой нас
было гадаваць, але выгадавала.

Навошта ўсё гэта,
калі мы не будзем шчаслівымі:
бясконцае лета
і лецішча з дзікімі слівамі?

Няўжо мы нашчадкі
няспраўджаных цынкавых хлопчыкаў
і ставім на шчасце,
а шчасця напраўду ці хочацца?

Навошта імкнемся
даследаваць Месяца кратэры,
калі апынемся
на месяцы самі за кратамі?

Дзяцей нараджаем
усім небяспекам насуперак.
І ўслед за дажджамі
адразу чакаем наступныя.

Жывем у надзённым
з надзеяй на лепшае вечнае.
І раптам: «Найдзёнаў,
на выхад збіраемся з рэчамі».

А вось яшчэ адзін урывак:

Я думаў, што вырас
у доме і… з дома бацькоўскага.
І проста як выраз
цягнуся радкамі і коскамі.

Ды быццам бы грэе,
што ў думках дамоў паварочваю.
Усе батарэі
злічыў там зубамі малочнымі.

Там вокны старыя,
і ўвесну на кожным з іх саджанцы.
Малодшы ў сястры я
і маме па дробязях скарджуся.

А мама абдыме
і скажа мне словы пяшчотныя,
і словамі тымі
гарачае нешта на шчокі лье.

Адчуе ўсім целам,
што гэтыя слёзы хлапечыя
ёсць тым, што хацела
сама, як была недапешчаная.

І штосьці як шчоўкне,
парвецца старымі заплаткамі.
Па кроплі пяшчотай
напоўніцца сэрца заплаканае.

Я думаў, што вырас,
што вытрас альбомы дзіцячыя.
Дом цягне як вырай,
гады адлятаюць дзясяткамі.

Там першыя крокі
мяжуюцца з першымі ямбамі.
Пад сонцам высокім
у садзе высокія яблыні.

І ліпень адліты
дажджамі, і я, што народжаны,
каб слёзы ад літар
каціліся, нібы гарошыны.

І мама гароху
нарве мне салодка-салодкага.
І будзе ў дарогу
праводзіць далёка-далёкую.

Мікіта Найдзёнаў — беларускі паэт і музыка, былы франтмен гурта Hurma.

Найдзёнава затрымалі 25 сакавіка 2023 года. Яго абвінавачвалі паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала Найдзёнава палітвязнем.

З канца красавіка ён знаходзіўся ў СІЗА № 8 Жодзіна. У ліпені яго перавялі са Следчай турмы № 8 у СІЗА-1 у Мінску.

24 ліпеня 2023 года суддзя Марына Клімчук у судзе Ленінскага раёна Мінска вынесла Мікіту Найдзёнаву прысуд. Яму далі 3 гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Пасля абнародавання прысуду Найдзёнава вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

У кастрычніку 2023 года Мікіта з'ехаў з Беларусі. 

Каментары6

  • Gorliwy Litwin
    28.07.2026
    Рэспект. Вельмі добрая паэзія, незаштампованая, сапраўды прачулая. Жыць і расці.
  • Anatol Starkou
    28.07.2026
    Кольщик, наколи мне купола...

    Нарисуй алеющий закат,
    Розу за колючей ржавой проволoкой,
    Строчку "мама, я не виноват"
    Наколи, и пусть стереть попробуют.
    ###
    Нечакана тут: "Найдзёнаў виноват!"

    - Ты чаго палез у Еўра
    З бэчэбэшнымі радкамі й коскамі?
    - Маці ўспомніць трэба і сястру сто крат.
    - А народ,
    заплаканы,
    ці прасіў цябе ізноўку адраджаць?
    Каб у выніку пісьма твайго халопам стаць
    Ў чужыне пад клёцкамі й палякамі?
    ###
    Кольщик,

    Калі месца хопіць, намалюй
    Лодку з ветразямі, ветрам поўнымі,
    Хутка паплыву ад вас, вось вам,
    Каб навек не Еўра, а радкі мае запомнілі.
  • Алесь Б.
    28.07.2026
    Паэму “Турма” ў турме быў напісаў У.Някляеў. Працяг традыцыяў у беларускай паэзіі 21 ст.

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму4

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія войскі адкінулі расіян з-пад Арэхава7

Мінчук паехаў на самакаце ў краму, а «вярнуўся» з Чабаксараў на Волзе — спісалі 150 рублёў5

У памежжы з Украінай тры стратэгічныя вышкі сотавай сувязі выведзеныя са строю3

Саліст «Трох дзён дажджу» пра скандальны канцэрт у Мінску: Праз стан майго здароўя мы не змаглі выканаць усю праграму так, як хацелі2

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым8

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы49

У Харватыі перакуліўся пасажырскі аўтобус. Беларуска атрымала траўмы, дзве пасажыркі загінулі

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму4

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць