Вайна11

Уначы Белгарад быў атакаваны беспілотнікамі

«Наш горад ужо другі тыдзень проста знішчаюць. Нідзе пра гэта ні слова. Як так жыць?» — напісала адна з жыхарак.

Сярод пацярпелых — двое дзяцей. Адной з пацярпелых медыцынскую дапамогу аказалі на месцы, астатніх даставілі ў бальніцы. Паводле інфармацыі ўладаў, у горадзе пашкоджаны некалькі шматкватэрных дамоў, больш за 15 аўтамабіляў, а таксама часткова разбураны прыватны дом.

Тэлеграм-канал «Пепел. Белгарад» спачатку паведамляў, што, паводле папярэдніх звестак, некалькі беспілотнікаў нанеслі ўдар па тэрыторыі мясцовага ўпраўлення ФСБ, дзе адбыўся пажар. Аднак пазней канал удакладніў, што адзін з беспілотнікаў упаў у двор дома на Грамадзянскім праспекце ў цэнтры горада.

Яшчэ адзін беспілотнік выбухнуў у двары шматпавярховага дома на вуліцы Багдана Хмяльніцкага, дзе загарэліся аўтамабілі. Таксама паведамлялася пра ўдар па шматкватэрным доме на Харкаўскай гары і падзенне беспілотніка ў раёне прыватнай забудовы Усходняй акругі, дзе ўзнік моцны пажар.

«Наш горад ужо другі тыдзень проста знішчаюць. Нідзе пра гэта ні слова. Як так жыць? У нас больш няма сіл, страшна за дзяцей. Зараз 1:20 ночы, у нас гараць дамы і машыны, людзі выбіраюцца з кватэр праз вокны. Гэта цэнтр горада. Страшна за дзяцей, сіл больш няма», — распавяла адна з мясцовых жыхарак выданню «Осторожно, Новости».

Каментары1

  • Alex
    27.07.2026
    Мы побеждаем ‐ говорил хозяин пескова. - Надо просто немного потерпеть..

Цяпер чытаюць

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі4

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска хацела выехаць з Беларусі па замежным пашпарце. Яе не пусцілі2

Найдаражэйшы дом чэрвеня ў Мінску прадалі амаль за 400 тысяч даляраў

Белы дом абвінаваціў у сітуацыі ў Сеуце прыхільнікаў «ультралевай глабалісцкай палітыкі»6

На Вячы па цане катэджа прадаецца вядомая база адпачынку

Махляры сталі лавіць беларусаў каля банкаматаў6

ФІФА хоча павялічыць колькасць зборных на мундыялі да 64‑х2

Жыхара Жлобіна асудзілі за пратэсты, хоць тэрмін даўніны павінен быў выйсці. Як такое магчыма?6

Саудаўская Аравія рыхтуецца паставіць на месца еменскіх хусітаў1

Ва Украіне прадухілілі замах на камандзіра «Хартыі»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі4

Пасажырку матацыкла, якая загінула ў аварыі пад Брэстам, літаральна разарвала на часткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць