На мяжы Беларусі з краінамі ЕС сабралася больш за 830 аўтамабіляў
На мяжы Беларусі з краінамі Еўрасаюза ў чэргах знаходзяцца больш за 830 легкавых і грузавых аўтамабіляў, а таксама пасажырскія аўтобусы, сведчаць даныя Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Найбольшая колькасць легкавікоў на 16:00 сабралася на мяжы з Польшчай. У пункце пропуску «Брузгі» сваёй чаргі чакаюць 110 аўтамабіляў, у «Бераставіцы» — 80, а ў «Брэсце» — 147. У апошнім пункце пропуску выезду чакаюць яшчэ 14 пасажырскіх аўтобусаў.
На беларуска-літоўскай мяжы чарга з легкавых аўтамабіляў утварылася толькі ў пункце пропуску «Каменны Лог», дзе выезду ў Літву чакаюць 80 машын.
На мяжы з Латвіяй у пункце пропуску «Грыгароўшчына» ў чарзе знаходзяцца 12 легкавых аўтамабіляў.
Вялікія чэргі назіраюцца і сярод грузавога транспарту. Найбольш фур чакае на літоўскім напрамку: у «Каменным Логу» — 80, а ў «Беняконях» — 150.
На польскай мяжы перад пунктам пропуску «Казловічы» стаяць 123 грузавікі, яшчэ 15 чакаюць праезду праз «Бераставіцу».
На латвійскім кірунку ў «Грыгароўшчыне» сваёй чаргі чакаюць 37 грузавых аўтамабіляў.
Дадатковыя цяжкасці ўзніклі пасля таго, як латвійскі бок прыпыніў рух праз пункт пропуску «Патэрніекі», які адпавядае беларускаму пункту «Грыгароўшчына». Паводле інфармацыі беларускіх мытных органаў, рух быў спынены позна ўвечары 31 ліпеня і пакуль не адноўлены.
У выніку на сёння транспартны рух праз беларуска-латвійскую мяжу фактычна спынены, паколькі другі пункт пропуску на гэтым участку — «Урбаны» («Сілене» з латвійскага боку) — быў закрыты Латвіяй яшчэ ў 2023 годзе.
Каментары