Здарэнні55

Затрымалі групу, якая перапраўляла мігрантаў з Расіі ў Беларусь

Беларускія сілавікі спынілі дзейнасць групы, якая, паводле звестак прэс-службы МУС, арганізавала канал незаконнай міграцыі праз тэрыторыю краіны. Аперацыю правялі супрацоўнікі 5‑га ўпраўлення ГУБАЗіК па Мінску пры падтрымцы байцоў АМАП.

Скрыншот з відэа

Па матэрыялах следства, у схеме ўдзельнічалі чатыры выхадцы з Блізкага Усходу ва ўзросце ад 19 да 29 гадоў. Як сцвярджаецца, яны не мелі рэгістрацыі ў Беларусі і не былі афіцыйна працаўладкаваныя.

Па версіі сілавікоў, на працягу двух гадоў фігуранты арганізоўвалі незаконнае перамяшчэнне грамадзян краін Паўднёвай Азіі з тэрыторыі Расіі ў Беларусь. Для гэтага яны выкарыстоўвалі асабістыя аўтамабілі, на якіх дастаўлялі людзей у Мінск. Пры неабходнасці, як сцвярджаецца, арганізоўвалася незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы па-за афіцыйнымі пунктамі пропуску — праз лясныя масівы і раку.

Паводле матэрыялаў справы, у маі і чэрвені гэтага года гэта група арганізавала незаконны ўезд і знаходжанне ў Мінску як мінімум 19 грамадзян Афганістана. За свае паслугі, паводле звестак следства, падазраваныя бралі ад 150 да 400 даляраў за адну паездку.

Следчыя распачалі крымінальную справу. У дачыненні да затрыманых абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Каментары5

  • 3-15
    01.08.2026
    У Менску афганцаў, пакістанцаў зараз як бруду, яны усюль. А што, галоўнае хлопцы не па беларуску балбочаць і без бчб каляровых камбінацый. Для красаўцаў хай алах акбар, хай пра джыхад равуць, абы не Жыве Беларусь. Галоўнае ў лесе больш за 9 асоб з палаткамі беласкурым не збірацца, а то адразу спецаперацыя з ротай АМАП будзе))
  • памятаю
    01.08.2026
    сваю размову з аператарам 102, наконт дзіўных збораў франкамоўных гасцей на ст.м. Пушкінская.

    - Не вы будете решать этот вопрос! - оператор 102.

    Гэта пры тым, што чалавек, які мяне за ручку школьнікам перавёў праз пр-т Пушкіна, не разгледжваў больш Беларусь, як месца далейшага пражывання сваёй сям'і. Сям'я раскалолася.
  • Лом
    01.08.2026
    3-15, скажи спасибо невероятным и тутошним грантовым борцам с режимом.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы ўсе былі на роўных». Былы польскі мытнік з Баброўнікаў расказаў пра ўдзел у кантрабандзе цыгарэт з Беларусі6

«Правал, думаю. Капец». Севярынец расказаў, як Мілінкевіч скарыў вяскоўцаў ды лесавікоў на самай мяжы з Расіяй5

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч33

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць